І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
час Пятрок, зыпяець Лазырім, хочыш, слухый, хочыш, пывяршся i йдзі. Непаўн. Папець Лазарам. Быў тут з раньня, папеў троху Лазырім. Працягл.-фінальн. Напецца Лазарам. Ну, мы, відзіш, ні пыдывалі дужа віду, дык яны тут напеліся Лазырім. Пець рэпку. Не мецъ магчымасці нічога зрабіць, прадпрыняць. Ён паедзіць, а ты тут сядзі, пей репку, Пачын. Запець рэпку. Зыпяеш репку, як астанісься адна, хто табе чым паможыць. Непаўн. Папець рэпку. Яны папелі репку, як куска ны стале ні стывалыся. Абмеж. Прапець рэпку. Прапеў репку, ды дзелыць нечыга, нызад зывярнулі аглоблі. Законч. Адпець рэпку. Атпяеш репку, як кшіць усё ета тваё шырабурья ды паедзіць. Працягл.-фінальн. Напець рэпку. Пасьледній год як тута была, напела репку. Пець салаўём, звыч. іран. Пригожа гаварыць, шмат абяцаць. Толька большы слухый ды верь яму: будзіць пець сылаўём. Пачын. Запець салаўём. Толька увідзіў Таньку, запеў сылаўём. Непаўн. Папець салаўём, Каб вы чулі толька, як ён тута рысказывыў, хваліўся, папеў сылаўём. Законч. Адпець салаўём. Атпеў сылаўём, некуды сьцягнуўся, другей год ня чутна. Працягл.-фінальн. Напець (напецца, дапецца) салаўём. Напеў сылаўём большы быць ня можыць. Напеўся сылаўём, цяперя можа б палку піріпіліць памог. Дыпяесься сылаўём, як патурюць яны цябе к чорту. Гл. З а л і в а ц ц а с а ла ў ё м. Пець у рэпку, рэдкаўж. Не мець магчымасці нічога зрабіць, прадпрыняць. Сьпірва храбріўся, яму ўсё ніпачом, a посьлі вун як пеў у репку. Пачын. Запець у рэпку. Ды яшчэ як зыпяеш у репку, ета січас дужа ты сьмел. Непаўн. Папець у рэпку. Дажджэцца, дыадурюваіцца, калі-небудзь мінецца ета, пыпяець у репку. Працягл.-фінальн. Напецца ў рэпку. Напеўся ў репку с кучыю малых, а хто йта дужа ны такую абузу кініццапыгаліцца. Гл. П е ць рэ пку. Нікавый інцярэс, жарт. Асаблівыя інтымныя справы. У яго тут нейкій пікывый іньцірес к Сахронывый. Параўн. П ры п і к а в ым і н ц я р э с е. Пір тарою. 1. гумар. Вялікая гулянка. Як зывялі ўчора пір тарою i сяньня п'юць. Другей дзень ідзець пір
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абўзу, бўдзіць, зывярнўлі, кўчыю, патўрюць, пюць, слўхый, сьцягнўўся, такўю, шырабўрья
0 👁
 ◀  / 297  ▶