І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
np., буд. Штоб ужо ны вас пывыскакывыла пірялома, як вы ат'елі yce духі. Нябося, даждуся, што i ны вас пірялома пывыскакывыіць. Перамагаць (перасіліваць) сябе. Пераадольваць У сабе якое-н. пачуццё, жаданне. Я знаю, як нялёхка було ёй пірімыгаць сябе. Яны доўга пірясілівылі сябе, усё хацелі, каб як луччы. Зак. Пераможч (перасіліць) сябе. Доўга ня мог піряможч сябе, усё атвырачывыўся. Hy пірясіль ты ўжо сябе, схадзі ны мінутку, пысядзі. Перамяраць на адзін аршын (капыл, мерку, палку). Нанова аднолькава ацэньваць усіх i ўсё. Што ж ён піріміряіць усіх ны адзін аршын. Ны адзін капыл узяўся піріміряць сватоў. Hi піріміряй нас ны адну мерку. Нашто ж ты іх піріміряіш ны адну палку? Зак. Перамерыць на адзін аршын (капыл, мерку, палку). Усіх зічычань пірямеріў ны адзін аршын. Як пірямерііць ны адзін капыл, ого хваціць. Ны адну мерку пірямеріць ба хацеў, ды ні пулучаіцца. Настолька хочыцца пірямеріць усё ны адну палку. Параўн. М е р а ць на а д з ін а р ш ы н. Перамяраць на свой аршын (капыл, мерку). Нанова ацэньваць са свайго пункту погляду. Не, ні пы яго скызалі, ён на свой аршын піріміряіць. На свой капыл піріміряў Сыўчанкоў. Ці ты ж яго ні знаў, ён усіх ны сваю мерку любіў піріміряць. Зак. Перамераць на свой аршын (капыл, мерку). Пірямеріў на свой аршын, так яму луччы патходзіць. Пы яго ўсе адзінакывыя, усіх на свой капыл пірямеріў. Ты i Лявона пірямерь ны сваю мерку, нашто ж яму так астывацца. Параўн. М е р а ць на с в о й а ршын. Перанасіць на сваіх плячах. Перажываць шмат нягод. Чаго ён толька ні пірінасіў ны сваіх плічах, усякія жызьні пыспытаў. Зак. Перанесць на сваіх плячах. Такой горя пірінясьлі ны сваіх плічах, айдзе ж тэя нервы будуць. Узмацн. Паперанасіць на сваіх плячах. Вам лёхка гыварщь, а каб вы пыпірінасілі ны сваіх плічах, як мы, тады б другоя запелі. Пераскакываць (перапрыгываць) дарогу, рэдкаўж. Станавіцца на шляху ў іншага. Якей табе там чорт будзіць піріскакывыць дарогу. Нікому ён ні зьбіраўся піряпрыгывыць дарогу. Зак. Пераскачыць (перапрыг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ателі, даждўся, мінўтку
0 👁
 ◀  / 297  ▶