нуць) дарогу. Ніхай-ка хто паспробыіць піріскачыць ім дарогу. Дужа я табе піряпрыгнуў дарогу. Працягл.-фінальн. Напераскакываць (наперапрыгываць) дарогу. Ныпіріскакывылі вам дарогу, як толька вы жывы асталіся. Ныпіряпрыгывыў ён некыму дарогу. Гл. Д а р о г у п е р а х а д з і ц ь. Пераступаць з нагі на нагу. Не адважвацца, capoмецца, вагацца. Збоку стаў, піріступаіць з нагі ны нагу,— думыю, чаго йта ён тута мнецца. Пераступаць цераз парог. Заходзіць, наведваць. Цяперя мне піріступаць ціріс парог к ім ня хочыцца. Зак. Пераступіць цераз парог. Я посьлі такога піріступіць ціpic парог не асьмеліўся б. Пераступаць цераз труп, урачыст. Выяўляць сябе выключна стойкім, непахісным. Ого, якей грозный, дайжа сыбіраіцца піріступаць ціряс труп. Зак. Пераступіць цераз труп. Ніхай пріходзіць, ён толька ціряз мой труп піряступіць. Перахадзіць на хлеб i ваду. Пачыиаць харчавацца вельмі сціпла. Калі будзіш так мытаць, скора прідзіцца піріхадзіць на хлеб i ваду. Зак. Перайціць на хлеб i ваду. Во як пярёйдзіця на хлеб i ваду, тады пачыгыіця. К канцу месіца піряйшлі на хлеб гваду. Каб піряйшлі на хлеб i ваду, як мы, тады б іначы запелі. Первае дзела. Спачатку, раней за ўсё іншае. Як устаў — первыя дзела памыцца нада. Сам еў ня еў, а первыя дзела скаціні нада даць. Первае слова. Сами пачатак. Важна первыя слова, тады прасцей будзіць. Вот відзіш, як важна було первыя слова. Тут каб хто первыя слова скызаў, а тады само дзела пойдзіць. Первай маркі, іран. Вышэйшай якасці. Мот первый маркі, зь ім глядзі ды глядзі, будзь ны чыку. Тряпло первый маркі, ныгаворіць, чаго й на сьвеці ні було. Первай рукі. Вышэйшай якасці. Ён первый рукі быў злодзій, чаго толька ні вытвыряў. Первый рукі сьпіцыяліст, па плотніцтву дык i ці ёсць хто луччы яго. Первая ластаўка. Нязначная прыкмета чагосьці новага. Што ён заехыў, ета яшчэ первыя ластыўка, пыгадзі, што посьлі будзіць, во месіцы ціріз два
Дадатковыя словы
бўдзіш, дўмыю, пірястўпіць, чыкў
0 👁