І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
піріклыдаюць ну чужэя плечы, калі самім як узвалюць, дык ні агледзюцца. Hy чужэя плечы пыпіріклалі, наця вам. Перакусіць горла (глотку), рэдкаўж. Жорстка pacправіцца. Ого, зы сваё ён горла пірякусіць любому, дужа пастылый чылавек. На месьці пірікусіць горла гатоў, а ня то ат яго дажджэсься, каб даў што якоя. Гл. П eр а г р ы з ц ь г о р л а. Пераламіць серца. Перагараваць, адгараваць. Раз піряломіш серца, дык ня будзіць кажный дзень духі выідаць. Піріламіла серца пы свайму Высілю, ні адна я тыкая. Незак., адзінк. Пераламываць серца. Трудна було піріламывыць серца, ну айдзе ж ты дзенісься, жывэй жа у гроб ні ляжыш. Пераламываць сябе. Прымушаць сябе паступаць, paбіць зусім па-іншаму. Усё ўремя быў чорт яго знаіць якей, ета цяперя стаў піріламывыць сябе. Зак. Пераламаць сябе. Дорга яму стоіла пірілумаць сябе, ета ж гордысьць была нямерныя. Пірілумала сябе, пышла ны свадзьбу ў Дуччычы. Пераліваць з пустога ў парожняе, неадабр. Займацца балбатнёй. Дос вам піріліваць c пустога ў парожнія, хто там угражывыў. У іх ізьвесныя зыыяція: піріліваць с пустога ў парожнія. Зак., рэдкаўж. Пераліць з пустога ў парожняе. Ці ўсё вы пірілілi с пустога ў парожнія? Непаўн. Папераліваць з пустога ў парожняе. Троху пыпірілівалі с пустога ў парожнія, пакуля Іван пыдыйшоў. Працягл.-фінальн. Напераліваць (дапераліваць) з пустога ў парожняе. Ныпіріліваіць с пустога ў парожнія, пакуля ўвесь дух выйдзіць. Дыпіріліваюць с пустога ў парожнія, што скот у ічмяньку будзіць. Hy што, дыпірілівалі с пустога ў парожнія? Наз. Пераліванне з пустога ў парожняе. Ды чаго ж ныдаела ваша піріліваньня с пустога ў парожнія. Пералома выскакываець, груб. Пра наступление naгібелі або як зламоўнае пажаданне ўсяго найгоршага. Усё ў іх ні так, як у людзей, пірялома нейкыя выскакывыіць. Ніяк пірялома ны яго ні выскакывыіць. Зак. Пералома выскачыла, np.} буд. Вот нейкыя пірялома выскычыла ны чылавека. Можа ж даждуся, i ны яго пірялома выскычыць. Узмацн. Пералома павыскакывала, іб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіць, даждўся, дўччычы, пірякўсіць, ічмянькў
0 👁
 ◀  / 297  ▶