столька, што задзівісься. Так крепка пірягнулі палку, што цэлыя камісія сядзіць рызьбіраіцца. Перагрызць горла (глотку), асудж. Жорстка pacправіцца. Зы сваё горла пірігрызець, во такой каплі ня ўпусьціць. Толька зычапі чым-небудзь, глотку пірігрызуць. Незакрэдкаўж. Перагрызаць горла (глотку). Каму ён сыбраўся горла пірігрызаць? Найшоўся гірой глотку пірігрызаць. Узмацн.-множн. Паперагрызць (паперагрызаць) горлы (глоткі). Былі глоткі пыпірягрызьлі адзін другому. Яны адзін другому горлы пыпірігрызаюць, ня то чужому ўступюць. Між сабою глоткі чуць ні пыпірігрызалі. П рацягл.-фінальн, Наперагрызаць (даперагрызаць) горла (глотку). Яго як пыдзіржаць у руках, дык ён ныпірігрызаіць горла. Ныпірігрызаіш ты глотку, такей пірігрызаньнік найшоўся. Дыскыкаўся, дыпірігрызаў горла, ны сваё ныскачыў. Я знаю, як твой зяць дыпірігрызаіць глотку, гірой еткій. Перад вачамі. Блізка, побач. Пірід вычамі прыляцеў стрялою. Толька што быў пірід вычамі, айдзе ён дзеўся. Перад пагібеллю (гібеллю), асудж. Як бы ў прадчуванні нядобрага. Яй-богу, ты пірід пагібільлю кідыісься так, нешта чуіць тваё серца. Верна, піряд гібільлю уталону ён сабе ні найдзіць нійдзе. Перакладаць на свае плечы. Браць на сябе клопаты, абавязкі. Нашто вам іх клопыты піріклыдаць ны свае плечы. Зак. Перакласць (пералажыць) на свае плечы. Піріклалі ны свае плечы чужую бяду, ні знаюць, калі разьдзелыюцца. Ныпрасна ты пыхвытаўся пірілажыць ны свае плечы ўсю ету абузу. Узмацн. Паперакладаць (паперакласць) на свае плечы. Дужа усіх жалеюць, біспакоюцца пра ўсіх, іх заботы пыпіріклыдалі ны свае плечы. Нашто ж вы ўсё ета пыпіріклалі ны свае плечы. Перакладаць на чужэя плечы. Вызваляць сябе ад клопатаў, даручаючы іх іншым. Што ж ты свае клопыты ды піріклыдаіш ну чужэя плечы. Зак. Перакласць (пералажыць) на чужэя плечы. Так i цыляіць, каб пірікласьць усё ну чужэя плечы. Умудріліся, пірілажылі ну чужэя плечы свае клопыты, а самі свабодны. А што ім, пірілажылі ўсё ну чужэя плечы. Узмацн. Паперакладаць (паперакласць) на чужэя плечы. Нада було самім гудуваць, дык яны пыпіріклыдалі ну чужэя плечы. Пы
Дадатковыя словы
зўць, чўіць, ўпўсьціць, ўстўпюць
0 👁