Перабіраць па костачках. Абгаворваць да дробязей. Сыйшліся i дывай пірібіраць па костычкых любогакажныга. Зак. Перабраць па костачках. Каго вы толька ні пірібралі тута па костычкых. Перавадзіць дух (дыхание). Рабіць кароткі перапынак у цяжкай працы; адпачыеаць. Калі тут пірівадзіць дух, гресьць скарей нада. Пыднімай ды нясі, уздумыў пірівадзіць дыханьня. Зак. Перавесць дух (дыхание). Тут дух пірявесьць некылі, а ён разьлёгся на цэлый дзень. Пастой хуць мінутычку, дай дух пірявесьць. Зымарілыся — ні магу дыханьня пірявесьць. Перавадзіць на хлеб i ваду. Пачынаць карміць вельмі сціпла. Ты зь імі ні цацкыйся, пірівадзі на хлеб i ваду. Зак. Перавесць на хлеб i ваду. Каб пірявёў на хлеб i ваду, ніхай ба пацмыгылі. Дужа за імі ухаджыіш, як зы малютычкымі, нада було пірявесьць на хлеб i ваду, ніхай ба зналі. Периварачываць (варочаць) свет. Рабіць надзвычайнае. Як хадзілі гурьбою, яны сьвет пірівырачывылі. Во сядзщь ніўгамоньня ў чылавеку, сьвет, знаць, зыхацеў варочыць. Зак. Перавярнуць свет. Ці ты сьвет пірівярнуць надумыўся, ці што. Яны, відна, сьвет пірівярнуць хочуць. Пераварачываць (варочаць) [усю] душу. Глыбока ўзрушваць, хваляваць, прымушаць глядзець іначай. Ета карціна душу мне пірівырачыіць кажный раз. Іхнія горя душу варочыіць. Як завыіць, як зыгалосіць, пірівырачывыіць усю душу. Зак. Перавярнуць [усю] душу. Пірівярнула мне душу сваімі рысказымі. Во што мне пірівярнула душу — як Мыланка пы сваім убівалыся. Усю душу піряверніць ета, другей раз так дзелыць зыкаісься. Перавярнуцца ў грабу (магіле). Прыйсці у жах, злосцъ (пра памершага). Так у гуляньня пусьціўся, што яго Марья у грабу піряверніцца. Ен ба пірівярнуўся ў магілі, каб знаў, што яго хызяйства етык ляцщь. Перагінаць палку. Дапускацъ празмернасці ў дзеяннях. Зь імі, канешня, нада крута, ну палку пірігінаць ні нада. Зак. Перагнуць палку. Вот сы ўсадзьбымі пірягнуў палку. Як пірягнеш палку, сымаму ўляціць, ды 16. Г. Ф. Ю р ч ў н к а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вярнўць, гнўў, грабў, душў, крўта, мінўтычку, надўмыўся, нўць, перйварачываць, пірівярнўла, пірівярнўўся, сымамў, уздўмыў
16 👁