Па [чыстай] совесці. Чэсна, адкрыта, сумленна. Каб сам дзелыў па совісьці, i с табою б людзі апхадзіліся, як ш чылавекым. У мяне ўсігда ўсё па совісьці, я ні так, як другея. Гыварю ж па чыстый совісьці, дык ён ня веріць. Па чэсці. Так, як трэба, без пярэчанняў. Ідзі па чэсьці, большы маіх сіл німа цябе вупруўляць. Ніхай слухыіць па чэсьці, ато я прыздраўлю. Пашла пісаць губерня, неадабр., кніжн.; n p буд. Пра пачатак разгортвання энергічных дзеянняў. Ніхай два словы пачуюць — астатнія прікладуць, прідумыюдь i пышла пісаць губерня. Цяперіцька пойдзіць пісаць губерня, ныласкочуцца. Паяўляцца на свет. Нараджацца. Чым так i яму мучыцца i зь ім мучыцца, луччы було i на сьвет ні пыіўляцца. Зак. Паявіцца на свет. Нада ці ні нада быў, а раз пыявіўся на сьвет, будзіш гудуваць, ня йдзе дзенісься. Пень дубовый, абраж. Дурань, тупіца. Во ета пень дубовый, дык пень, i ў каго ён толька урадзіўся. Пры такога пня дубовыга i рызгавору весьць нечыга. Перабівацца з быка на індыка. Жыць пры вельмі абмежаваных сродках. Кажыцца, i стыряцільныя, i рупытныя, a нешта ў жызьні ня дужа ладзіцца, так, пірібіваюцца з быка ны індыка. Зак.} рэдкаўж. ІІерабіцца з быка на індыка. Ну ніхай, ета ўремя можа як піряб'ёмся з быка ны індыка, a тама пыдззаробім, троху ныладзіцца. Перабівацца з хлеба на квас (ваду). Жыць бедна, у нястачы. Пірібіваліся с хлеба ны квас, трошку выгадывылі, выкручывыліся. Ікая ета жысьць пірібівацца с хлеба ны ваду. Зак., рэдкаўж. Перабіцца з хлеба на квас (ваду). Сяньня піряб'есься с хлеба ны квас, а заўтря узноў глядзі, як дзень пірябыць. Пірябіліся с хлеба ны ваду, то ўжо ладна, цярьпіця. Перабіраць ва ўме. Успамінаць паслядоўны шэраг асоб, падзей. Во пірібіраю ва ўме ўсіх знакомых i ня ўспомню, хто ета. Сколька ні пірібіраў ва ўме,— не-к, ні знаю. Зак. Перабраць ва уме. Кажыцца, пірібраў ва ўме ўсё чыста, нічога ыя ўспомню
Дадатковыя словы
выкрўчывыліся, пачўюць, прідўмыюдь, прікладўць, пірябесься, пірябёмся, рўпытныя, слў
0 👁