І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Пацалаваць [у] прабой. Пайсці ні з чым, Oo закрыта. Што ж дзелыў, пуцулуваў прабой i паплёўся ну Шумянічы. Пыцалуіць у прабой i ўсё яго хаджэньня будзіць. Пуцулуваў у прабой i прішоў дамой. Пацець кроўю, груб. Пераносіць, цярпець жорсткую расправу. Кроўю пацець будзіш, я цябе наўчу, як сыгіўкі аббіраць, малютычка найшоўся. Зак. Успацець кроўю. Успацеіць кроўю у мяне, калі ўсё дурікі ні вылазюць з гылавы. Па часах. У дакладна ўстаноўлены час. У яго ўсё пы чысах. Любіць, каб було пы чысах. Па часці. 1. У адносінах (да чаго). Пы часьці гроты ён ні жадзін. Пы часьцІ баб ня промых, i яны к яму ліпнуць. 2. У кампетэнцыі [каго, чыёй]. Гарелычка — ета пы тваёй часьці, тут ты сьпец — луччы ні найдзіш. Аптресьць садок пы вашый часьці. Пачкаць рукі, кніжн. Мецъ дачыненне да непригожих, непристойных учынкаў. Ня хочыцца мне пачкыць рукі, ато б я зы яго ўзяўся. Зак. Запачкаць рукі. Што ты, ну іх, зь імі толька рукі зыпачкыіш. Множн. Папачкаць рукі. Відзіш, яны рукі пыпачкылі, болыны ня хочуць гываріць. Гл. М а р а ць рукі. Пачом зра. Моцна, не зважаючы ні на што. Доўга ні глядзела, як узілася яго чысьціць пачом зря, што ўюн, круціўся. Пачом зря лаілі. Ты яго паслухый, пачом зря брешыць. Пачом хунт ліха. Пра цяжкасці ў горы, бядзе, няшчасці. Я сам ужо знаю, пачом хунт ліха, мне аб'ісьняць ні нада. Во як сам папробуіш, пачом хунт ліха, тады іначы зыпяеш. Пачот i ўважэнія, іран. Непрыязныя адносіны, непавага. Водь цяперя ты зуслужьгу у Дунькі пачот i уважэнія. Скора тая падойдзіць, будзіць вам пачот i уважэнія. Пачуць вош за каўняром, жарт. Пабагацець i адчуць сябе ўпэўнена. Во табе й Васіль, пачуў вош зы кыўнярём, цяперя к яму бяс хвігі i ні пытыкайся. Нез а к рэдкаўж. Чуць вош за каўняром. Відзіш, чуіць вош зы кыўнярём, зыдаецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абісьняць, дўрікі, лўччы, наўчў, пыцалўіць
0 👁
 ◀  / 297  ▶