І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Па ўсіх правілах, кніжн., жарт. Так, як трэба. Яны пычалі па ўсіх правілых пуцступацца. У цябе канешня палучыцца па ўсіх правілых. Па ўсіх стадиях, кніжн., жарт. В а ўсіх адносінах. Анька, я віджу, падыйшла табе па ўсіх стыцьцях. Пыдыбралыся пара па ўсіх стыцьцях. Паўтара чалавека, гумар. Мізэрная колькасць асоб. Столька іх там асталося, пуўтыра чылавека. Што йта зы работа, кылі прішло пуўтыра чылавека. Паўтары калекі, спагадл. Мізэрная колькасць асоб, пры тым фізічна слабых. Асталыся пуўтары калекі, хто там дужа ныработыіць. Людзей усіх — пыўтары калекі. Пахнуць дымам (порахам). Паказваць на небяспеку. Відзюць, што пахніць дымым, дык кінулі пірясушывыцца. Як стала пахнуць порыхым, пыднялі тряхольля, зыкыпашыліся. Пачын. Запахнуць дымам (порахам). Па-мойму, длі яго ўжо крепка зыпахла дымым. Калі зыпахніць порыхым, зразу вьібірайся. Шматкр.-непаўн. Папахываць дымам (порахам). Яны пынялі, што пыпахывыіць дымым. Бірягіся, пыпахывыіць порыхым, нечыга доўга кыпашыцца. Пахнуць жараным (паленым, смаленым), іран. Паказваць на блізкую небяспеку. Я віджу, дзела плоха, пахніць жаріным. A ў іх даўно пахла паліным. Лі вас пахніць смаліным ні адзін месіц. Пачын. Запахнуць жараным (паленым, смаленым). Зыпахла жаріным, дык усхадзіліся, шукаюць, як выбрыцца. Ніхай зыпахніць паліным, яны сябе з другога боку пыкажуць. Як зыпахла абоім смаліным, тады схваціліся. Шматкр.-непаўн. Папахываць жараным (паленым, смаленым). Каму не, а каму можа i пыпахывыіць жаріным. Што ні гыварі, а Высілю пыпахывыіць паліным. Чаго там, трошку пыпахывыла смаліным. Пацалаваць замок. Ііайсці ні з чым, бо замкнута. Што ён дзелыў? — пуцулуваў замок ды вярнуўся. Сяньня ён там пыцалуіць замок i прідзіць. Пацалаваць клямку. Пайсці ні з чым, бо закрыта. Пыглідзіцё, што пыцалуіця клямку i прібігіцё нызад: ён сьпіць зыдраўшы ногі посьлі ўчырашніга
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вярнўўся, палўчыцца, пыцалўіць, пірясўшы
1 👁
 ◀  / 297  ▶