І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Па слухах. 3 няпэўных размоў. Па слухых там ужо ўсё дыгары ныгамі пірівярнулыся. Мала што па слухых, ты сам зьезьдзі ды пыглядзі. Па случаю. 1. 3 прычыны. Па случыю свадзьбы мы ў іх пыбылі, а так ба ці выбрыліся. 2. Выпадкова. Купіў па случыю боты, харошыя, носкія i ня ціснуць нійдзе. Па смерць [толька] пасылаць (выпраўляць, адпраўляць), неадабр. Пра пазольнасць у выкананні даручэння. Цябе можна сьмела па сьмерць пысылаць, i тут зыкаісься. С такою хаднёю па сьмерць толька пысылаць асталыся. Мішку толька па сьмерць выпруўляць — ныжывесься, а кылі за хлебым, дык з голыду памреш. Па сьмерць вас атпрыўляць, а большы нікуды нілізя. Зак. Па смерць [толька] паслаць (выправіць, адправіць), рэдкаўж. Каб пыслаў па сьмерць, то прішлося б у бога здыхаты прасіць. Ільлю можна па сьмерць выпрывіць, ён ні пытаропіцца. Па сьмерць яго толька атправіш,— найдзіш ты зь ім толку якога. Гл. З а с м е р цю [толька] п а с ы л а ц ь. Па совесці гавара. Выказваючыся сумленна, праудзіва. Па совісьці гывыря, ня дужа мне хочыцца йціць у тую Лешчынку. Па совісьці гывыря нічога я ім ні пымагу. Па старай памяці. Пад уіілывам успамінаў. Дывайка пы старый паміці у Жыгалкі калі махнём. Пасылаць падальшы. Лаяцъ з мэтай пазбавіцца. Ён дужа ня возіцца, пысылаіць пыдальшы іх. Зак. Паслаць падальшы. Пычалі тары ды бары, дык пыслаў усіх пыдальшы. Пасярод бел ага дня. Ува ўсіх на віду, адкрыта. Ета ж нада, каб хто падумыў: пысярёд белыга дня ні стала пылаценца, усяе трубычкі. Патупіць вочы. Засаромецца i не глядзець. Я што ні гываріла — с колым у глотку ня ўлезіш, а як Домна стала страмщь, патупіў вочы. Гл. А п у с к а ць вочы. Па ўсёй форме, кніжн. Так, як трэба, як патрабуецца афіцыйна. Ну як жа, яму нада дыкладывыць па ўсёй формі. Любіць, каб було зьдзелына па ўсёй формі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўжа, падўмыў, патўпіў, пымагў, пірівярнўлыся, слўхых, слўчыю, трўбычкі
0 👁
 ◀  / 297  ▶