І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Па серцу. Да спадовы. Калі па серцу, ніхай бярець, яму жыць, а ні нам. Ці выбіріць калі-небудзь сабе па серцу? Параўн. Н е па серцу. Па сіле. У адпаведнасці з фізічнымі магчымасцямі. Каб якую лёхкыю работу па сілі, я ўзяўся б. Параўн. Не па с i л е. Паследній час. Апошнія хеіліны жыцця. Як прідзіць пасьледній час, тады нічога ні нада станіць. Скора мой пасьледній час, куды ўжо мне дыхыць, кылі ні пышываліцца, ні пувурухнуцца. Паследнім дзяліцца. Быць спагадлівым, чулым, ахвотна прыходзіць на дапамогу ў бядзе, горы. Дужа й туруватыя i жалысьлівыя, усігда пасьледнім дзеліцца. Зак. Паследнім падзяліцца. Што ні пыпрасі, пасьледнім падзеліцца. Працягл.-фінальн. Паследнім надзяліцца. Надзеліцца ён пасьледнім, толька пынадзейся: перць будзіць з горла, дык нічога ні дасьць. Паследнім куском (паследняю крошкаю) дзяліцца. Быць спагадлівым, чулым, ахвотна дапамагаць пры нястачы ў харчаванні. Варка зь імі ўсё ўремя пасьледнім куском дзялілыся. Пасьледнію крошкыю ўсігда дзеліцца сы сваімі, ні кідаіць іх. Зак. Паследнім куском (паследняю крошкаю) падзяліцца. Увідзіць, у чылавека німа — пасьледнім куском падзеліцца. Ты б так ні пыдзялілыся пасьледнію крошкыю, як Хведзька. Пра* цягл.-фінальн. Паследнім куском (паследняю крошкаю) надзяліцца. Такей жадзіна надзеліцца пасьледнім куском, дажджэсься. Многа ныдзялілыся гіасьледнію крошкыю: якея тряпкі былі, сыгрібла ды ў Крічыў. Паследняе дзела. Ганебны занятак, з'ява. Хадзіць, зы сваё канькыць — ета, я шчытаю, пасьледнія дзела. Кылі мужык біс пуця, тады ета пасьледнія дзела. Паследняе слова. Заключнае выказванне. Далі яму пасьледнія слова, i ні знаіць, што гываріць. Якоя ж будзіць тваё пасьледнія слова? Паследняя спіца ў калясе, абраж. Асоба, якая не мае ніякага ўплыву, значэння. Твой Стыхван тамыцька пасьледнія сьпіца ў кылясе. Пасьледнія сьпіца ў кыляce, во якую роль ён у іх іграіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіць, зява, пувурухнўцца
0 👁
 ◀  / 297  ▶