І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Па первае чысло. У дастатковай меры. Ты ў мяне палучыш па первыя чысло. Як усыплю па первыя чысло, будзіць табе i паезд i рысплат зразу. Па первасці. С начат ку, у самым пачатку. Па первысьці Іван дужа за ёю гыняўся, а посьлі як атрезыла. Па первысьці пыжылі нічога, а тады пашло ўкріў i ўкось, пулумалыся, рызьіжджаліся, зьіжджаліся, пакуля рызьвяліся. Па первую связь, адзінк. Досыць значка. Ім усім пупала тамыцька па первыю сьвязь. Па плячу. Даступна, па сіле. Зьмітраку любоя дзела пы плячу, ён дужа харошый масьцір. Нам пы плячу i цілівізыры, а во ты куш гульма гуляўшы. Параўн. Не па плячу. Папомніш маё слова, адз., мн. Запэўненне ў непазбежнасці здзяйснення сказанага. Папомніш маё слова, што ета лавычка дабром ня кончыцца. Як зьезьдзіш дырма, тады папомніш маё слова. Папомніця маё слова, калі будзіця пятком бежч ац самыя Бедні. Па праўдзе гавара. Адкрыта, не тоячыся. Пы праўдзі гывыря мне дужа ні хацелыся іціць туды. Я па праўдзі гывыря i памог ба, дык жа ўзноў скажуць: ходзіць, ходзіць. Па п'янай лавачке. 3 прычыны ап'янення. Па п-яный лавычкі могуць што хочыш утваріць. Кунюшэнка быў спушчыный, ну пы п'яный лавычкі i зыгналі. Пыцягнуліся пы п'яный лавычкі нечыга за Сож, найдуць прічыну. Па пятае калена. Вельмі доўгі час. Пы пятыя калена такія злаўредзіны будуць мсьціць. Па пятах. Не адставаючы, усюды. Цігаіцца ўсьлед пы пітах, куды я, туды й ён січас. Доўга хадзіў пы пітах, з год праходу ні дываў нійдзе. Пара (нада) i совесць знаць. Час скончыць, спыніць што-н., пайсці адкуль-н. Пысядзелі, пыгыманілі, a цяперя пыра i совісьць знаць. Пыра i совісьць знаць, пойдзім. Hy што, нада й совісць знаць, ныдаелі людзям, пыпляцёмся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянення, бўдзіць, гўльма, палўчыш, плячў, пыцягнў, пянай, пяный, спўшчыный
0 👁
 ◀  / 297  ▶