чыш, каб гыварілі. Зак. Папасць (папасца) у рот. Раз у рот пупаў г Гапкі, доўга будзіць пірімуваць костычкі. Многа ні нада, два словы скажы i пупаўся ў рот. Пападаць (пападацца) у рукі. Аказвацца ў падпарадкаванні, ва ўладзе. Я ні хацеў ба пупыдаць к ім у рукі. К такім чырцям пупыдацца ў рукі — ета плахоя дзела. Зак. Папасць (папасца) у рукі. Ніхай скажыць слава богу, што ні пупаў к нам у рукі. Пупаліся ў рукі, цяперь ня выкруціціся. Ён дябе праўчыць, як пупадзесься ў рукі. Пападаць (пападацца) у яжовыя рукавіцы, запаз. Аказвацца ў вялікай строгасці. Мала ты пупыдаў у яжовыя рукавіцы. Hi хацелыся б пупыдацца ў яжовыя рукавіцы, як Міцю. Зак. Папасць (папасца) у яжовыя рукавіцы. Пупаў у яжовыя рукавіцы, сядзіць i ня пікніць. Пупадуцца ў яжовыя рукавіцы, пызнаюць смак зяцёвыга хлеба. Пападаць у [самую] точку, часта іран. Рабіць, гаварыць вельмі правільна. Відзіш, як ён пупыдаіць у точку: Лешчынка ў яго зы Пірядніным пулучаіцца. Наўчыўся пупыдаць у самыю точку, што ні скажыць, як у сук улепіць. Зак. Папасць у [самую] точку. Пупаў ікраз у точку, па-твойму й выйшла. Як скажыць — пупадзець у самыю точку. Пападаць у тупік. Аказвацца ў безвыходным становішчы. Ці вы ўжо забылі, як пупыдалі ў тупік, мы вас выручалі. Зак. Папасць у тупік. Пупалі ў тупік, што ніякыга выхыду ня відзім. Пападаць у чэсць (ласку), звыч. іран. Заслугоўваць пашану, асаблівую ўвагу. Большы ўсяго ты пупыдаў у чэсьць к Ахрямёнку. Каторый ты раз пупыдаіш у ласку? Зак. Папасць у чэсць (ласку). Пупалі за нешта ў чэсьць, чуіш, як прыздрыўляіць. У іх нядоўга пупасьць у ласку, раз-два i гатова, усё пойдзіць як па-ш'сыныму. Па пальцах перасчытаць. Зусім проста, без усякіх цяжкасцей назваць. У іхный дзяреўні хлопцыў асталыся — можна пы пальцых пірішчытаць. Пы пальцых ба пірішчытаў, што цэлыга асталыся ў нас посьлі немцыў. Па памяці. Не звяртаючыся да текста. Чэшыць пы паміці, што ты чытаўшы ні прычытаіш. Во такія во сьцішкі пы паміці рысказыіць
Дадатковыя словы
пўпаў, рўкі, тўпік, чўіш, шсыныму
0 👁