І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Пападаць на сёмае неба, запаз. Радавацца бязмежна. Ты яму рысказывый пры Аўдотычкіну, ён тады пупыдаіць на сёмыя неба. Зак. Папасць на сёмае неба. Вы дык пряма на сёмыя неба пупалі, як пагледзілі рылыўцыў. Віджу, січас пупадуць на сёмыя неба, чаго йта, думыю, а ета яны пачулі, што шумінічані йдуць. Пападаць пальцам у неба, іран. Выказвацца недарэчы. Ты ўсігда пупыдаіш пальцым у неба, што ні скажыш. Зак. Папасць пальцам у неба. Ікраз пупаў пальцым у неба,— тут нада саўсім зу другоя брацца. Пападаць (пападацца) [к чорту] на ражон. Апынацца ў неприемным становішчы. А дужа мне ахота быльшая пупыдаць ны ражон. Ці ён хацеў пупыдаць к чорту ны ражон. Сколька раз яны пупыдаліся ны ражон. Хуць яшчэ ты ыі пупыдайся к чорту ны ражон. Зак. Папасць (папасца) [к чорту] на ражон. Пупадзеш ны ражон, ну я цябе выцягывыць ня буду. Пупалі к чорту ны ражон, як выскрісца, ні знаюць. Пупыдзіцёся ны ражон — самі як хочыця выкручывыйціся. Пупаўся к чорту ны ражон, нісмашна стала. Параўн. Л е з ць на р а ж о н. Пападаць (пападацца) к чорту на рогі (у зубы). Апынацца ў неприемным становішчы. Hi нада було пупыдаць к чорту на рогі. Ты пупыдаўся к чорту ў зубы, ну жысць мала цябе наўчыла Зак. Папасць (папасца) к чорту на рогі (у зубы). Будзь астарожын, там ня доўга пупасць к чорту на рогі. Во i пупаў к чорту ў зубы. Пупаліся к чорту на рогі — i ніхай, на іх даўно нада была пірялома хуць ікая. Параўн. Л е з ць к ч о р т у на р о г i. Пападаць (пападацца) на вока. Прыкмячацца, зауважацца. Што яму пупыдаіць на вока, ён ні мінаіць. Ці ні пупыдаліся табе на вока айдзе пытхыдзяшчыя боты, каб крепкія, носкія. Зак. Папасць (папасца) на вока. Есьлі пупала на вока Максіму, пішы прыпала. Ня ўпусьціць, раз пупалыся на вока. Пападаць (пападацца) на вочы. Выпадкова аказвацца ў полі зроку. Ці вам нійдзе ні пупыдаў на вочы Брындзянок? Як ны бызар пайду, ён мне i пупыдаіцца на вочы. Зак. Папасць (папасца) на вочы. Во хырашо, што ты мне пупаў на вочы, усё я хацеў рыспрасіць пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выкрўчывыйціся, зўбы, ўпўсьціць
3 👁
 ◀  / 297  ▶