Мацьвеіўну. Як пупадзецца на вочы, скажыш, каб абізацільна забег калі ка мне. Пападаць (пападацца) на зуб. Рабіцца мішэнню для насмешак. Ты яшчэ ні пупыдаў на зуб к Праскоўі. Толька к тым чырцям ні пупыдайся на зуб, яны цябе рыздракошоць. Зак. Папасць (папасна) на зуб. Раз пупаў на зуб, то доўга зь ізыкоў ня спусьцюць. Цяперя вы пупаліся на зуб, нічаму ні рады будзіця. Пападаць (пападацца) на карандаш, жарт. Аказвацца запісаным. А чаго ж табе пупыдаць ны кырындаш було? Ці помніш, як ты пупыдаўся ны кырындаш? Зак. Папасць (папасца) на карандаш. Я знаю, за што ты пупаў ны кырындаш. Сядзі ды маўчы — ні пік, ато пупадзесься ны кырындаш. Г л. Б р а ць на к а р а н д а ш. Пападаць (пападацца) на язык. Рабіцца прадметам абгавораў, плётак. Каму захсчыцца пупыдаць на язык такой лыскатухі. Вы ўжо летыся пупыдаліся к ім ны язык. Зак. Папасць (папасца) на язык. Пупалі ны язык, доўга будуць мусоліць. Яны вас аптреплюць ні знаю як, толька пупадзіціся к ім ны язык. Пападаць (пападацца) у гісторыю. Аказвацца замешаным у незвычайнай, часта ганебнай справе. Вы часта пупыдалі ў гісторію. У якея толька гісторіі вы ні пупыдалі. О, каб вы пупыдаліся так у гісторію, як мы. Зак. Папасць (папасца) у гісторыю. Зь імі дзяржы вуха войстра, можыш пупасьць у гісторію, што год будуць сьміяцца. Я ні хачу так пупасца ў гісторію, як твае сродзічы. Пападаць (пападацца) у крэпкія (надзёжныя) рукі, гумар. Аказвацца пад моцным уплывам, у падпарадкаванні. Ета ні пупыдаў ты ў крепкія рукі, ато б цябе вымуштрывылі. Калі ня хочыш пупыдацца ў крепкія рукі, дык едзь. Там ёсьць каму дзіржаць, толька ён ні пупыдаіцца ў надзёжныя рукі. Зак. Папасць (папасца) у крэпкія (надзёжныя) рукі. Каб пупаў у крепкія рукі, зь яго б чылавек пулучыўся, а так што? — нічога. У надзёжныя рукі пупалі, кончылыся іх балыўства. Пупаўся ў крепкія рукі, спуску яму там ня будзіць. У Мархвы пупадзесься ў надзёжныя рукі, іна c табою дужа чыкыцца ні станіць i ўгыварівыць дужа ня будзіць
Дадатковыя словы
бўдзіця, вўха, лыскатўхі, рўкі, спўску, спўсьцюць
4 👁