Па мне. 3 майго пункту гледжання, у адносінах мяне. Па мне дык ці паедзіць, ці ні паедзіць, саўсім адзінакыва. Па мне хуць i пызадушуцца ніхай, я плакыць ні стану. Па моладасці (маладосді). 3-за нявопытнасці. Іна так па молыдысьці скызала ні падумыўшы. Ну што ж кылі пы мыладосьці i ні так што зьдзелылі, навучуцца. Памыць i абдаць, іран. Дагледзець. Ат яго дажджэсься ласкі, памыіць i абдасьць. Памыіць? — Памыіць. Хочыш i абдасьць. Памяці шукаць (іскаць, спрашываць), неадабр. Займацца бескарыснай i бессэнсоўнай справай, дабівацца, што ўжо ёсць або існавала раней. Чаго вам у такую даль плесца, паміці шукаць? Паміці ішчыць ён на той Зьмітракоўшчыні. Што ты паміці спрашыіш, ты ж ураньні пытхадзіў i зыбіраў вожкі, айдзе ты іх дзеў. Памяць (галава) не адсохла, іран. Пра хітруна, які прыкідваецца прасцяком. Паміць ні ацсохла, знаіць, што дзелыіць. Ета хітрец такей, гылыва ні ацсохла, любога піріхітріць. Памяць (галава) адсохла, np.f буд. Ага, глядзі, што ні пынімаіць, паміць яму ацсохла. Гылыва ім ацсохла, куды йціць. Ацсохніць такому гылыва, ён табе ў мышыныю дзірьку улезіць. Па наводу. У адпаведнасці ca спецыяльнай зламыснай падказкай. Зразу відна, што дзействывылі пы наводу, пыткызаў нехта, хто хырашо ўсё тут знаіць. У нас на хутырі пы наводу хацелі раз выцігнуць сала с клецк Па нраву (нараву). Да спадобы. Іўалі пы нраву адзін другому, то жыць будуць. Яму пы ныраву, ды маткі нешта ні пу душэ: ня с тога роду. Панурыць (унурыць) галаву. Засумаваць вельмі моцна. Тут была, дык чуць ні гнаў, а як паехыла, пануріў гылаву. Унуріў гылаву i ходзіць як сам ня свой. Гл. А п у с к а ц ь га л а в у. Паняць моду (манеру, манер), звыч. неадабр. Пачацъ рабіць часта, сістэматычна. Пынялі моду на речкі балывацца, учора чуць ні пытапілі адзін аднаго. Чаго йта вы пынялі манеру гряды выціраць? Пыніла карова манер у клевір, чуць ня згледзілі, i луманець па сеіныму. Гл. Б р а ць моду
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гылавў, навўчуцца, падўмыўшы, панў, пызадўшуцца, унўріў, хўтырі
0 👁