Палучаць ўзаслужываць, выслужываць) ласку (міласць), іран. Дабівацца спагадлівых адносін. Ай, пулучала іна ласку i зразу, i пазьней, як ні було жызьні, так i ні було. Я віджу, якую ты мілысьць ац свайго пулучаіш. Нада ўзноў табе заслужывыць ласку. Во табе, пычаў ласку выслужывыць у Зыхарёнка. Ты ўжо ці ня трецьцій узяўся выслужывыць мілысьць. Зак. Палучыць (заслужыць, выслужыць) ласку (міласць). Палучыш ласку пыц старысьць, кылі так будзіш волю дываць. Пулучыў мілысьць адзь зяця: крыіць мыціріком. Я зуслужыла ласку, i ты ета самыя выслужыш. Яны зуслужылі мілысьць, пулучылі выгыды. Ён ня тэй чылавек, у якога можна выслужыць ласку. Стыряўся дваццыць гадоў, дык во выслужыў мілысьць. Палучаць здачы. У адказ на лаянку, біццё мець тое ж. Усігда ты пулучаў здачы, што луччы некуды, табе большы пупыдала. Зак. Палучыць здачы. Рыпалёнык хлёсткій, у яго здачы палучыш, ён дужа ні станіць угыварівыць. Гл. Д а в а ць з да ч ы. Палучаць лупку (лупцоўку). Быць адсцябаным моцна i сур'ёзна. Мае, калі нада, пулучаюць лупку, я на іх дужа ні малюся. Табе дык ба i стыдна було пулучаць лупцоўку. Зак. Палучыць лупку (лупцоўку). Табе пулучыць лупку саўсім проста. Лупцоўку пулучыў i пыцішэў. Гл. Д а в а ц ь лупку. Палучаць на арэхі (па карку, шыі, загрыўку, у каршэнь), іран. Быць значна пакараным. Успомні-ка, німала i сам пулучаў ны арехі. Ат каго вы толька ні пулучалі пы карку. Ці смашна сымаму пулучаць па шыі? Самому пулучаць пы загріўку дык ні ныравіцца. Успомніця, як умесьці пулучалі ў каршэнь. Зак. Палучыць на арэхі (па карку, шыі, загрыўку, у каршэнь). Пулучылі раз ны арехі i яшчэ будзіць. Тута ты можыш мігым пулучыць пы карку. Яны тама ўсе пулучылі па шыі крепка. Ня ўніміцца — палучыць пы загріўку. У каршэнь пулучыць — палучыць, ета скора будзіць. Гл. Б у д з е ць на а рэ хі; Д а в а ц ь п а шыі. Палучаць па зубах (у зубы), груб. Быць пабітым. Кылі ныравіцца пулучаць пу зубах, дык цярьпщя, чорт вас бярі. Во ці раз ён пулучаў у зубы. Зак. Палучыць па зубах (у зубы). Палучыш пу зубах, тады наўчысься ні
Дадатковыя словы
заслўжывыць, лўпку, лўчыць, палўчыць, палўчыш, сурёзна, сымамў
0 👁