Паказывацца на вочы. З 'яўляцца, заходзіць на кароткі час. Усё абішчаю i абішчаю, ажно стыдна ім на вочы пыказывыцца. Ім стала хуць ні пыказывыйся на вочы. Зак. Паказацца на вочы.. Худзь ба калі пыкызалыся на вочы, што йна ў цябе зы тыкая пісыныя крысавіца. Ну-ка пыкажыцісь-ка на вочы, што вы тут зы такея. Паказываць (высовываць, выторкываць) нос. З'яуляцца на кароткі час; выходзіць на момант. Нікуды я дужа ні пыказывыю нос, калі толька к суседкі ціріз дарогу выйду. Калі нічога, а калі гылыва як крэхніць, куды мне пыказывыць нос. 3 заціні ня хочыцца дайжа нос высовывыць. Куды мне дужа выторкывыць нос, пакуля ўпраўлюся пы хаці — зымарюся, толька пыліжаць. Зак. Паказаць (высунуць, вытаркнуць, вытарнуць) нос. Я там столька пыбыла, пыкызала нос ды нызад с хаты. Ты ж ні старуха, што высунуць нос нікуды ня хочыш. Гады ў ряды вытыркну нос к сваім, у Мідзькыўшчыну схаджу. Вытыркніш нос, дык скажуць: ого, а ны работу ня ходзіць,— а я хадзщь чунь уздолію. Г л. Н о с а не п а к а з ы в а ц ь; параўн. Н о с а не в ыс унуць. Паказываць клас, кніжн.; іран., гумар. Рабіць дрэнна, але з прэтэнзіяй на надзвычайнасць. Вы ўсякім дзелі пыказывыіць клас, што людзі ўсігда сьмяюцца. Зак. Паказаць клас. Во пыкызаў клас, шульля глідзяць у разный бакі, закінь сьценку, дык вывыліцца. Працягл.-фіналън. Напаказываць клас. Ныпыказывылі клас, работа — пулюбувацца толька, адпо што глядзець некыму. Паказываць козыры. Выдаваць, раскрываць планы, задумы. Сямён хітрый, козырі пыказывыць ён раншы ўремя ні станіць. Тута вы пыхвыталіся пыказывыць козырі. Зак. Паказаць козыры. Я знаіш чаго пріехыў, гаворіць,— таго i таго,— зразу пыкызаў козырі. Працягл.фінальн. Напаказываць козыры. Ныпыказывыіця козырі, яны зы вас усё прідумыюць. Паказываць кузькіну маць, гумар. Правучваць адчувалъна. Каму йта вы зьбіраіціся пыказывыць кузькіну маць? Зак. Паказаць кузькіну маць. Пыдажджыця, мы ішчэ вам пыкажым кузькіну маць. Працягл.-фінальн. Напаказываць кузькіну маць. Ныпыказывыіць ён кузькіиу маць, яго нехта бащца ці прізнаець хто. Паказываць кукіш у кармане, іран. Асуджаць спадцішка, тоячыся. У яго толька хвытаіць сьмелысьці пы
Дадатковыя словы
зяуляцца, кўзькіну, нікўды, прідўмыюць, схаджў, шўльля
1 👁