казывыць кукіш у кырмані. Зок. Паказаць кукіш у кармане. Ой, ты яму нешта зьдзелыіш — кукіш у кырмані пыкажыш, ён цябе дужа спужаўся. Паказываць [на] дзверы. Недвухсэнсоўна папярэджваць аб магчымасці, быць выгнаным або выганяць. 1на свайму ні раз пыказывыла дзьвері. Раншы цярьпела, а цяперя хваціць, пыказывыіць на дзьвері: ня хочыш жыць — убірайся. Зак. Паказаць [на] дзверы. Я б доўга ні вылаводзілыся, жыва пыкызала б дзьвері. Быў зыртачыўся, дык яму пыкызалі на дзьвері. Паказываць пяткі. Шпарка ўцякаць. Пыказывый пяткі, яны ўжо блізка. Трецьцій раз пяткі пыказывыіць. Зак. Паказаць пяткі. Толька мы пыявіліся, зразу пыкызалі пяткі, кытанулі, ажно вецір зысьвістаў лі вушэй. Паказываць сябе. Поўнасцю выяўляць сваю сутнасць. Нікрасіва так пыказывыць сябе, ты ж будзь, як yce людзі. Зак. Паказаць сябе. У Шумянічых дужа ніладна яны пыкызалі сябе. П рацягл.-фінальн. Напаказываць сябе. Усяго було, усяк ныпыказывылі сябе, нысьміяліся зь іх німала. Паказываць тавар ліцом. Прад'яўляць з найлепшага боку. А што ж ты хочыш тургуваць кыта ў мяшку, пыказывый тывар ліцом. Зак. Паказаць тавар ліцом. ён умеіць пыкызаць тывар ліцом, як рысхваліць — луччыга, кажыцца, i німа нічога. Паказываць (тыкаць) пальцам. Асуджаць адкрыта, не тоячыся. Ны цябе ўсе людзі пыказыюць пальцым, чаго ты етык апусьціўся, апушчэніц ты. Хочыш, каб пальцым тыкылі, як ны Дзімідзёнка. Зак. Паказаць (тыкнуць) пальцам. Будзіш дыжыдаць, пакуль пыкажуць пальцым. А што ж ты думыіш, i тыкнуць пальцым, народ ня любіць нічога дурнота. Паказываць язык. Абдурваць, падманваць. Табе сколька разоў пыказывылі язык, ты ўсігда, што выранёнык нейкій. Зак. Паказаць язык. Думыў, што ён усіх кругом надуў, а тута сымаму пыкызалі язык. Працягл.фінальн. Напаказываць язык. Ныпыказывыіць язык, сымаго калі так пацсодзюць, што задзівіцца. Вот відзіў, як яны ныпыказывылі язык
Дадатковыя словы
дўмыіш, дўмыў, кытанўлі, кўкіш, мяшкў, надўў, прадяўляць, сваймў, сымамў
1 👁