І ўстаць і ўлежч. Знаходзіцца бесперапынна. Што ён зьдзелыіць у дваре, кылі і ўстаў і ўлёг у Жыгалкых. І ўсталі і ўляглі у Пітраковых, ні вылазюць аттуль ні ны мінуту.
І хочацца і колецца, жарт. Пра жаданне і адначасовае супрацьдзеянне жаданню. Віджу, віджу, што табе і хочыцца і коліцца — і пулушубык харош, і дорга плаціць нада.
І цёпленька і мякенька, жарт. Добра ва ўсіх адносінах. Твайму зяцю цяперіцька і цёплінька і мякінька. О У пачатку нашага стагоддзя з адным ціхім сарамлівым вучнем у царкоўна-прыходскай школе здарыўся непрыемны выпадак. Яго стрыечны брат, вельмі картавы, які выявіў гэта, праказаў: «У нашыга [імя] ў штонікых і цёп'інька й мякінька». З таго часу выраз стала замацаваўся ў гаворцы для жартоўнай характарыстыкі добрых умоў жыцця.
Іціць (адпраўляцца, класца, лажыцца) у магілу (гроб, зямлю, пад бярозу). Паміраць. Хут ты ідзі ў магілу,— так яны серца выдаюць кажныю мінуту. Ну біда ні біда, а ня йціць жа у гроб із-за етыга. Ідзі ты яму ў зямлю на етым месьці — ні пыспыгыдаіць. А зьбіраюся ўжо іціць пыд бярёзу, сколька ж сьвегым капцець. Атпрыўляйся, кылі хочыш, у магілу, тады, можа, поймуць, што саўсім ня можыш. Чуць ліпіць тока, атпрыўляцца ў гроб саўсім гатоў. Цяперіцька за мною вочырідзь атпрыўляцца ў зямлю. Жывым жа класца ў магілу ні станіш. Буваіць, як зыбярець пад ложычкыю, хуць у гроб кладзіся. Ат аднаго вашыга гылыгаленьня нада класца ў зямлю. Ці ні пыра йта, гадок, нам класца пыд бярёзу? Ты маю жызьню заеў, мне аць цябе у магілу ўжо нада лажыцца. А што ж ты зьдзелыіш, раз прішла пыра лажыцца ў гроб. Ніхай цяжола ні цяжола, а ні лажыцца ж у зямлю жывым. Я ўжо сам сабе даўно скызаў: лажысь-ка ты, Стыхван, пыд бярёзу. Зак. Пайціць (адправіцца, лежч) у магілу (гроб, зямлю, пад бярозу). У еткія гады пайціць у магілу,— нашто тады і радзіцца було. У паліцыі абоім адбілі пячэньня, чыріз паўгода пашлі ў гроб. Толька думыла: схаджу, праведыю, ажно чую: пышла ў зямлю. Зіму як-небудзь пірікархыю: халодна, а як пыцяплеіць, пайціць ба пыд бярёзу. Во, еткыя здароўя було, а атправіўся ў магілу
88 👁