ніждання. Ніхай ні ныдзяецца, ні рызьдзяецца, ні бірягецца, атправіцца ў гроб, тады пыкаіцца. Не, доўга я ні прыцягну, вот-вот у зямлю атпраўлюся. Трецьці год ужо, як атправіўся пыд бярёзу. Атпраўлюся пыд бярёзу, апрыстаю вам рукі. Біз уремя лігла ў магілу, біз уремя, хто яе дрыбнату дагледзіць. Як ляжыш у гроб, тады нічога ні нада будзіць, ні клопытыў, ні забот. Як жа ні ляжыць у зямлю, есьлі п'ець біспрабудна. Лёг пыд бярёзу, яму спакой, а твыя гылыва балі пра ўсё.
Іціць (брацца) дымам (глумам, хінню, прахам). Марна прападаць, разбурацца, гінуць. Мне дужа жалка — ніхай ідзець усё дымым, раз ні зьбіраісься жыць пы-чылавечыску. Глумым усё ішло, пакуля я ні пріехыў ды ні навёў троху пырядык. Сколька бульбы нугутуваў — трі засікі пац столь, ды ні абы-якея, і во так уся хіньню ідзець, уся прахым. Усе твае стыряньні бяруцца дымым. Бралыся глумым, пакуля сыйшло на нет, і дальшы брацца нечыму. Якей клок карміны ня быў, і тэй бярецца хіньню. А яно ўжо неік жжываіцца, бярецца прахым само. Зак. Пайціць (узяцца) дымам (глумам, хінню, прахам). Сколька ныжываў, а спажыць так нічога і ні прішлося, пашло ўсё неік дымым. А табе што, есьлі ў мяне пашло глумым? Сколька дыбра було, а ўсё пашло хіньню. А чаго ж інычы пашло прахым? — жыць на сьвеці ня ўмеіць. Прішло махым, пашло прахым. А ніхай іна возьміцца дымым і жызьня тыкая, як я гарюю за ім каждый дзень. Нічога яны ні спыжылі, узялося ўсе глумым. Нешта пашло й пашло ні ў лад і ўзялося хіньню. Чаго ж ня возьміцца прахым, калі ня зьдзелына па-людзку, ні пріпучына.
Іціць (брацца) у рогі (рожкі), звыч. жарт. Рабіць наперакор. Відзілі, як іна з маткыю ідзець у рогі, во вудыль удылася. Усігда ідзець у рожкі, ого каб уступіў! Калі січас бярецца ў рогі, дык што зь яе будзіць, як вырысьціць. Быў пычаў брацца ў рожкі, наўгрудкі лез, я атучыла. Зак. Пайціць (узяцца) у рогі (рожкі). Пыдрыстаюць, дзядзеюць, скора пойдуць у рогі. Зразу крепка пашоў у рожкі, а тады відзіць, што ні сарьвець, дык нызад. Нысьмяшыў жа ён нас, як узяўся у рогі сы старою. Чуствыю, што хочыцца табе узяцца ў рожкі, па-свойму каб пыставіць.
76 👁