сьніцца. На што ты спасобін, і ў сьне ні прісьніцца кажнаму. Узмацн. І ўва (у) сьне не насніцца. Што яны тута нывярзьлі, і ўва сьне ні насьніцца дайжа. І ў сьне ні насьніцца столька лухты.
І ўва (у) сне не сніць. Не дапускаць такой магчымасці або з'явы нават у думках. Я і ўва сьне ня сьніў, што такоя можыць случыцца. Ён гаворіць, што і ў сьне ня сьніў ні пры якія сьліўкі. Зак. І ўва (у) сне не сасніць (прысніць). Я б і ўва сьне ні сасьніла еткія указэі. Мне і ў сьне ні сасьніць такога чуда. Каб сваімі вычамі ня ўвідзіў, дык ба і ўва сьне ні прісьніў. Узмацн. І ўва (у) сне не насніць. Я б такога і ўва сьне ні насьніў. І ў сьне ні насьніш, што яно вот так можыць зьдзелыцца, пулучыцца, выйціць бізь нічога ніякыга.
І ўваччу не стаяць. Зусім не думацца, не турбаваць. Мне і ўваччу ні стаіць пры твае ўборы. Нам і ўваччу ні стыяла, што мы цябе тут устрецім.
І ў вус не дуць. Не думаць, не звяртаць увагі; не баяцца. Ён і ў вус ня дуў, што там бульбы табе нада выцігнуць. Прыгываріла я: памог ба табе кышануць, дык ён і ў вус ня дмець. Зак. І ў вус не падуць. Ты хвытай ротым і носым, а ён і ў вус ні падуіць паможч худзь ба трошку.
І ў галаве не быць (не стаяць). Не думацца. Нам і ў гылаве ні було, што ты станіш выляцца да еткіх пор. Дужа мне було калі думыць пры гвае ленты-банты, яны мне і ў гылаве ні стыялі.
І ўежна і ўлежна. Вельмі добра ў адносінах матэрыяльных даброт. Яму і ўежна і ўлежна, чаго яму ня жыць. Пыжылі і ўежна і ўлежна, хвытала ўсяго ўсякыга ды гырла.
І ў кола (біла) і ў мяла. Усюды. Намучылыся, буду помніць — хата згарела, ён у сылдаты пашоў, усё нада, і ў кола і ў мяла — усюдых сыма і сыма. З малых гадоў і ў біла і ў мяла і пашоў, і пашоў, некыму ж було пымыгаць.
І ў паміне не быць. Поўнасцю адсутнічаць. У мяне альлянога семя і ў паміні німа, сыма б думыла айдзе ўзяць, можа цялёнку прідзіцца даць — жываток скряпіць. Яго там і ў паміні ні було, што нам було абгывырівыць.
90 👁