як мыты пад венікым сідзяць. Ня доўга вам вуюваць, скора пупуттуляіця хвасты. Сьпірва пыпаттулюць хвасты, а посьлі ўзноў зы сваё, даўно так у іх вядзецца. Пад завязку. У поўнай меры, так, што болыи нельга. Сыт пыдз завізку, куды яму большы. Ныбраўся пыдз зывязку, хваціць. Пыдз завізку нучустуваліся, ішлі як пітушкі, красьнінькія. Пад замком. 1. У закрытым i недаступным месцы. Дужа ні рыздасца, у яе ўсё пыдз замком. 2. рэдкаўж. У турме. Спрашыіш, айдзе Ліванок — пыдз замком: калхозныю пышашчку любіў ціряшчур. Пад запал, рэдкаўж. У час раззлаванасці, раздражнення. Пупадзеш пыдз зыпал, i табе нылаіць бакі. ён табе пыдз зыпал знаіш што зьдзелыіць. Г л. П ад гар а ч ую руку. Пад злосць. У стане раззлаванасці. Ну, кылі й скызаў падз злосьць, цэла будзіш, піріжывеш. Hi нада було пупыдаць падз злосьць. Пад зямлёю. Усюды, у любым месцы, самым небаступным. Мы цябе пыдз зямлёю выпырім, нійдзе ат нас ні схуваісься. Пыдз зямлёю дыстаніць, што захочыць. Падзяржаць у пераплёце. Строга пакараць, пабіць. Еткыга хлюста нада було даўно пыдзіржаць у піряплёці, ён ба тады шаўковый стаў. Як пыдзіржалі ў піряплёці, трошку другім стаў, ато ж ухадору ні ныхадзіў. Падзяржаць у руках. 1. ГІабіць. Рысказывылі, што іх абоіх крепка пыдзіржалі ў руках. 2. Пратрымаць у строгасці пэўны час. Нескылька ўремя пыдзіржалі ў руках, a цяперя ўзноў пашоў пы гылывах. Гл. Д з я pж а ць у ру к а х. Пад каблуком (пятою). У поўным падпарадкаванні, залежнасці. Я зразу замеціў, што дзяржыць свайго пут кублуком, зыікнуцца ні дасьць. Што ні гыварі, дык ты ў цёткі пут кублуком. Яго нада було заціснуць пыт пятою, каб i ня пікнуў. Пад каблук (пяту). У поўнае падпарадкаванне, залежнасць. Што ні гыварі, а як пупаўся пыт каблук, то яны цябе ня выпусьцюць. Крепка ўзялі пыт каблук, пыпішчыць. Пыт пяту зыгналі, ні каўкніць
Дадатковыя словы
зыікнўцца, пыпаттўлюць, пятў, пітўшкі, ціряшчўр
1 👁