Пад карон. Начыста, поўнасцю (знішчаць, знішчацца). Усё пыт карён пытрысьцілі. Валюць пыт карён, ні глідзяць ні на што. Г л. Н а к а рон. Падкладаць (падкладываць) міну. Рабіць спадцішка такое, што прыводзіць да нечаканых непрыемнасцей. Ты ета пыт каго хочыш пытклыдаць міну? Яны даўно Ільле міну пыткладывыюць, толька пакуль дужа ні ўдывалыся. Яны ні так сабе гаворюць, ета нійначы Icaчынку міну пыткладыюць. Зак. Падкласць (падлажыць) міну. Ён табе калі-небудзь пыткладзець міну, ты й аглянуцца ні пасьпеіш. Свае i пыдлажылі міну, яны зубы ны яго даўно тачылі. Падкладаць (падкладываць) рукі. Дапамагаць у цяжкім ці безвыходньш становішчы. Ну пытклыдаць рукі, што тут, нада б паможч, а што ты зьдзелыіш. Усё ж стыряліся, дзелылі, толька што рукі ні пыткладывылі. Зак. Падкласць (падлажыць) рукі. Ці я рукі пыткладу, ці што, у мяне паможч нечым. Раз прішла сьмерць, рукі ні падложыш. Рукі пыдлажылі б, каб маглі, толька што яны могуць. Падкладаць (падкладываць) свінню, неадабр. Спадцішка шкодзіць, рабіць непрыемнасці. Пры Аўласёнка нечыга дужа тушнуваць, любіў пытклыдаць сьвіньню. Яму часта пыткладывылі сьвіньню. Зак. Падкласць (падлажыць) свінню. Хто ж ба еткыю сьвіньню мог пыткласьць? Пыдлажылі сьвіньню, i ні знаіць хто. Пад корань. Усё, канчаткова, дашчэнту, да апошняга. Немцы як ацступалі, усё йат корінь палілі. Зы вайну, a тады посьлі вайны Радкеўшчыну высіклі пат корінь, а цяперя якей лес узяўся. Уся іх сім'я пышла пат корінь. Параўн. П а д р а з а и ь пад к о р ан ь. Пад кусты. У бок ад сумеснай справы, адказнасці. Іш, хітряцы, вы гываріця, а яны пут кусты. Любюць вільнуць пут кусты. Падліваць масла [у (на) агонь]. Абвастрацъ становішча сваіш умяшаннем. Яны й так даўно ны ныжах, а тут вы яшчэ пыдліваіця масла. Гываріць ёй пра Пецьку— ета пыдліваць масла у агонь. Нашто ж яшчэ вы пыдліваіця масла ны агонь? Зак. Падліць масла [у (на) агонь]. Узноў пад'едзіць — узноў пыдальлець масла. Було ўсё ўспакоілыся, дык нада було яму улезьць
Дадатковыя словы
аглянўцца, вільнўць, кладў, падедзіць, сімя
1 👁