І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
зьвярьё адзін ну другога. Г л. З г л а д ж ы в а ць войc т p ы я в у г л ы. Пад градусам, часта мы.; г у м а р іран. У стане ап'янення. Я зразу віджу, што пыд градусым. Пыд градусымі ехылі, сь песьнімі, ажно ўсё кругом рызьлігалыся. Ты яго пыд градусымі паслухый, ён табе пыгаворіць. Трудна яго ўстреціць, каб ні пыд градусымі. Паддавацца на вудачку, рэдкаўж. Дапускаць перахітрыць сябе, падмануць. Нашто ж ты пыддываўся ім на вудычку, цяперя яны паезьдзюць ны табе. Зак. Паддацца на вудачку. Пыддасіся на вудычку, то нумуштруюць, хваціць сь цябе. Гл. П а п а д а ць на в у д а ч к у. Паддаваць духу, жарт. Падтрымліваць заклікам, натхняцъ падтрымкай. Нешта Мікілай саўсім вушы апускаіць, пыддывай-ка ты яму духу. Зак. Паддаць духу. Пыдажджыці-ка, січас пріскочыць Адарка, пыддасьць духу. Параўн. Д а в а и ь духу. Паддаваць жару, гумар. Горана пабуджаць, натхняць. Пыддывай жару, ато яны саўсім заснулі. Зак. Паддаць жару. Ідзець ІЗулька, тая пыддасьць жару ўсім. Параўн. Д а в а ць жа р у. Пад дзіктоўку. Па ўказцы. Пыдзь дзіктоўку дзелылыся, ці ты ні пынімаіш. Што хочыш утваріць пыдзь дзіктоўку. Паджымаць (падціскаць, падтуляць) хвост. Цішэць, сунімацца, адчуваючы чужую перавагу або сваю вінаватасцъ. Прі новым стыршыне стаў пыджжымаць хвост, ато ж даны-меры ні знаў сабе. Як брігадзір дзіржаў у руках, тады пыцьціскаў хвост. Пасьледнія ўремя пыцьціскаіць хвост. Як тая возьміцца чысьціць, дык путтуляіць хвост. Прі Смыляку путтулялі хвост. Зак. Паджаць (падціснудь, падтуліць) хвост. Мы як зайшлі, зразу пыджжаў хвост. Пацьцдснуць хвасты, ніпраўда, i на іх найдзіцца успыкаеньня. Доўга ні було ўходу, ета січас путтуліў хвост. Множн. Пападжымаць (пападжаць, пападціскаць, пападціснуць, пападтуляць, пападтуліць) хвасты. Нада, каб скарей пыпыджжымалі хвасты, кряпчэй пріціснуць нада. 3 намі дужа сьмелы, a з другімі пыпыджжалі хвасты. Цяперя струсілі, пыпыцьціскалі хвасты. Пыпацьціснулі хвасты, уход найшоўся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянення, вўдычку, дўху, заснўлі, нумуштрўюць
3 👁
 ◀  / 297  ▶