І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Пад адну масць. Вельмі падобныя. Пыд адну масьць як сьвякрова, так i нявестка, ня ўступюць адна другой. Гл. Ад н о й ма с ц і; П ад ма с ць. Па дароге (пуці). 1. У адным i тым жа кірунку, разам. Січас пойдзім, нам з вамі троху пы дарогі. Мне тожа пу пуці на Лешчынку. 2. Мімоходам. Будзіш бежч, скажы пы дарогі, каб скарей зьбіраліся. Пу пуці i за Колію зойдзіця. A чаго калі i ні зыглянуць пу пуці. Падаць (ападаць) духам. Губляць надзею, веру. Чаго ты падыіш духым, усё ўладзіцца як нада. Hi падый духым, я й ні c такіх пірядзелык выкручывыўся. Чаго яму апыдаць духым, у яго ўсё на месьці. Зак. Упасць (апасць) духам. Саўсім былі ўпалі духым, думылі, ўсё прыпала. Нешта Ільля апаў духым, ходзіць гылаву зьвесіўшы. Узмацн. Пападаць (паападаць) духам. Ідзі хуць падзьдзержы, пыдвісялі, ато саўсім пыпадылі духым. Пыапыдалі духым, як ім канец сьвету гіріходзіць,— нада вісялей глядзець на сьвет. Падаць (валіцца) у ногі (к нагам, на калені). Прасіць прыніжана, вельмі настойліва. Аж падыў у ногі,— так прасіў. Нечыга падыць к ныгам, було раншы сваёю гылавою жыць. Помніш, як Сярёжка падыў піріц сваёю ны калені. Калі ўздумыў валіпца ў ногі,— раншы ні пра што ня думыў. Усё валіўся к ныгам: прасьці мне. Сяньня будзіць ны калені валіцца, a заўтря ўзноў зы сваё. Зак. Упасць (паваліцца) у ногі (к нагам, на калені). Табе нада ў ногі к ёй упасьць ды гтіріпрашывыць. Упадзець ён к ныгам, дажджэсься ат мумрюка етыга. Прідзіцца табе цяперя упасьць ны калені пірід Марьію. Нада будзіць, дык i ў ногі пывалісься, папросіш. Як ета ты толька ні пываліўся к ныгам. I ны калені пывалісься, ды ня просьціць. Гл. В а л я ц ц а ў на г а х. Падаць з неба. Даставацца вельмі легка, без аніякіх цяжкасцей, намаганняў. Падыць зь неба нічога табе ня будзіць, нада пыклыпаціцца ды пыклыпаціцца. А нам што, зь неба падыіць ці што? Зак. Упасць з неба. Ты ўсігда жджэш, каб табе зь неба ўпала. Узмацн. Пападаць (нападаць) з неба. Ці майму бацьку зь неба пыпадыла, ён, можа, ні любіў столька спаць, як ты. Бярісь-ка сам дзелый, само табе зь неба ні ныпадыіць. Гл. 3 н е б а в а л i ц ц а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіш, выкрўчывыўся, гылавў, дўмылі, дўхым, зыглянўць, ўздўмыў, ўстўпюць
1 👁
 ◀  / 297  ▶