Падаць з ног. Абяссільваць у вялікай зморанасці. Дзьве грядкі бульбы піряйду i падыю з ног, пряма дух піріхватыіць. Зак. Упасць з ног. Цігаісься, пакуля з ног ні ўпадзеш, ня будзіш жа склаўшы рукі сядзець. Усеаг. Пападаць з ног. Мы тама з б ог пыпадылі, пакуля тоя бярьвеньня пірівылачылі. Гл. В а л i ц ц а з ног. Падаць у вобмарак. Траціць прытомнасць. У вайну ўсяк було, ат нідыіданія падылі ў вобмырык. Зак. Упасць у вобмарак. Ішоў-ішоў i ўпаў у вобмырык, хырашо, што ну людзях. Узмацн. Пападаць у вобмарак. У вобмырык пыпадыць можна ат еткіх указэіў. Працягл.фінальн. Нападаць у вобмарак. Я б іх ныпадыў у вобмырык, я б іх скора абрузуміў, айдзе б i дурікі дзіваліся. Падбіраць ключ (ключык), часта мн. Знаходзіць naдыход. Гады два апхаджывыў, усё ключ пыдбіраў. Не, ты ня сьпец пыдбіраць ключы ні к каму, толька дзела спорціш. Раз гіыдбіраіць ключык, значыць нешта замысьліў. Зак. Падабраць ключ (ключык). Пыдыбраць к чылавеку ключ нада ўмець. Пакуля ты пыдбяреш ключыкі, яго другея апутыюць. Працягл.-фінальн. Нападбіраць (дападбіраць) ключ (ключык). Ныпыдбіраў ключы,— тэй яго як турнець аць сябе, дык каціўся ні глідаючыся. Ен скора ныпыдбіраіць ключыкі. Ужо трецьцій дыпыдбіраў ключ, нешта нівясёлый ходзіць. Я знаю, як сват дыпыдбіраіць ключыкі, у яго нядоўга папырьхыіш. Падвадзіць міну, звыч. март. Рабіць спадцішка такое, што прьіводзіць да нечаканых непрыемнасцей. Ня руш, ні чыпай, ета ён падводзіць міну пыд Напреівыга. Зак. Падвесць міну. Міну яму здорыва пыдвялі, ні знаіць, як вывірнуцца. Працягл.-фінальн. Нападвадзіць (дападвадзіць) міну. Ой, ныпадводзіш ты міну, глядзі, як сам узьляціш. Hy, дыпыдвадзіў міну, нешта прімоўк. Гл. П а д к л а д а ц ь м і н у. Падвадзіць пад дурнога хату, асудж. Штурхаць на дзеянні, якія ўводзяць у сорам. Я ўвідзіла, што пычалі пыдвадзіць пуд дурнога хату, туркнула. Зак. Падвесць пад дурнога хату. Атукыюць i ўраз пыдвядуць пуд дурнога хату, толька паслухый іх. Працяел.-фінальн. Нападвадзіць пад дурнога хату. Ныпадводзіш пуд дурнога хату, што сам тама быйстра ачынесься. Падвадзіць пад манастыр (намастыр), асудж. Штурхаць на дзеянні, якія ўводзяці у сорам. Нашто ім було
Дадатковыя словы
апўтыюць, атўкыюць, вайнў, дўрікі, паслўхый, пыдвядўць, піряйдў, тўркнула
1 👁