І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Па гроб жызні. Да апошніх дзён жыцця. Вам па гроб жызьні нада іх дыбрату помніць. Hi забуду па гроб жызьні, сколька ён уріда тваріў. Падабру-паздарову. Ціха, без шуму, без примусу. Сыбірайся i ўбірайся пыдабру-пыздарову. Ня хочыць пыдабру-пыздарову, іначы папросім. Пад абрэз. Да грані магчымага, дапушчальнага. Чышчанулі іх тады крепка, пыд абрез. Падгонюць пыд абрез, ня дужа куды пакруцісься, будзіш на етым пітачку круціцца. Падаваць голас. Даваць знаць аб сабе выказваннем. Ты ж хуць голые пыдывай, ато й жывога ні дыстаніш. Між капёшык нучувалі, а ўраньні чуім, пыдаюць голые. Зак. Падаць голас. Кажыцца, у тым баку пыдаў голые, пріслухыйсь-ка яшчэ троху. Худзь ба хто аткуля голые пыдаў. Падаваць (іціць) у ціраж, жарт. Рабіцца непрыдатным na старасці. Стар, браток, стар, ні глідзяць ны цябе дзеўкі, пыдывай у ціраж. У ціраж ідзеш, у ціраж, дзяржыся. Зак. Падаць (пайціць) у ціраж. У ціраж пыдаў ваш Клімчонык, у дваре сядзіць i ня ріпыіцца. Раз пашлі ў ціраж, то сядзіця моўча i голысу ні пыдывайця. Гл. В ы х a д з i ц ь у ц i p а ж. Падаваць (паказываць) від. Прытварацца, што poбіш ці думаеш так, як трэба або як жадаюць. Знаіць, yce відзюць, дык пыдаець від, што стыряіцца. Пыказывыіць від, што хочыць у Радкеўшчыну йціць, a пыглідаіць саўсім у другей бок. Зак. Падаць (паказаць) від. Пыдасьць від ны адно, a зьдзелыіць другоя. Хочыць пыкызаць від, што паверіў. Гл. Д з e л а ц ь в i д. Параўн. Не п а д а в а ць в i д у. Падаваць руку. Аказваць дапамогу, падтрымку ў патрэбны момант. Ён ладна пыдаець руку, хочыш, ішчэ пыпіхнець у якую пролыбку. Зак. Падаць руку. Ня дужа тыкая шкаріда руку пыдасьць каму, паможыць у чымнебудзь. Працягл.-фінальн. Нападаваць руку. Многа ныпыдываў руку, яго помышч усім ізьвесна. Пад адкрытым (чыстым) небам. На вулщы, па-за памяшканнем. Цесна, канешня, цесна, ну ні нучуваць жа пыд аткрытым небым. Што ж ба ёй дзелыць пач чыстым небым ды с такімі дрыбязычкымі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дыбратў, забўду, пакрўцісься, пріслўхыйсь-ка, пыдабрў-пыздарову, рукў, чышчанўлі, чўім
1 👁
 ◀  / 297  ▶