сьніцца. На што ты спасобін, i ў сьне ні прісьніцца каж* ныму. Узмацн. I ўва (у) сьне не насніцца. Што яны тута нывярзьлі, i ўва сьне ні насыііцца дайжа. I ў сьне ні насьніцца столька лухты. I ўва (у) сне не сніць. Не дапускаць такой магчымасці або з'явы нават у думках. Я i ўва сьне ня сьніў, што такоя можыць случыцца. Ён гаворіць, што i ў сьне ня сьніў ні пры якія сьліўкі. Зак. I ўва (у) сне не сасніць (прысніць). Я б i ўва сьне ні сасьніла еткія указэі. Мне i ў сьне ні сасьніць такога чуда. Каб сваімі вычамі ня ўвідзіў, дык ба i ўва сьне ні прісьніў. Узмацн. I ўва (y) сне не насніць. Я б такога i ўва сьне ні насьніў. I ў сьне ні насьніш, што яно вот так можыць зьдзелыцца, пулучыцца, выйціць бізь нічога ніякыга. I ўваччу не стаяць. Зусім не думацца, не турбаваць. Мне i ўваччу ні стаіць пры твае ўборы. Нам i ўваччу ні стыяла, што мы цябе тут устрецім. I ў вус не дуць. Не думаць, не звяртаць увагі; не баяцца. Ён i ў вус ня дуў, што там бульбы табе нада выцігнуць. Прыгываріла я: памог ба табе кышануць, дык ён i ў вус ня дмець. Зак. I ў вус не падуць. Ты хвытай ротым i носым, а ён i ў вус пі падуіць паможч худзь ба трошку. I ў галаве не быць (не стаяць). Не думацца. Нам i ў гылаве ні було, што ты станіш выляцца да еткіх пор. Дужа мне було калі думыць пры гвае ленты-банты, яны мне i ў гылаве ні стыялі. I ўежна i ўлежна. Вельмі добра ў адносінах матэрыялъных даброт. Яму i ўежна i ўлежна, чаго яму ня жыць. Пыжылі i ўежна i ўлежна, хвытала ўсяго ўсякыга ды гырла. I ў кола (біла) i ў мяла. Усюды. Намучылыся, буду помніць — хата згарела, ён у сылдаты пашоў, усё нада, i ў кола i ў мяла — усюдых сыма i сыма. 3 малых гадоў i ў біла i ў мяла i пашоў, і нашоў, некыму ж було пьн мыгаць. I ў паміне не быць. Поўнасцю адсутнічаць. У мяне альлянога семя i ў паміні німа, сыма б думыла айдзе ўзяць, можа цялёнку прідзіцна даць — жываток скряшць. Яго там i ў паміні ні було, што нам було абгыварівыць
Дадатковыя словы
зявы, кышанўць, намўчылыся, падўіць, ўваччў
8 👁