І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
прастыў. Пакуля ты будзіш кыпашыцца, іх i сьлед прастыніць. I смех i гора (грэх). Пра смешнае i сумнае становішча. Зь естым чылавекым i сьмех i горя. I сьмех i грех з вамі, другей ба раз аччытала, а другей раз пысьмяесься толька. I сьмех i грех c табою, ці цябе хваліць, ці лаіць. Іспытываць судзьбу. Залішне рызыкаваць. Ці раз ён іспытывыў судзьбу i ўсігда удывалыся выкруціцца. Зак. Іспытаць судзьбу. Паедзь, іспытай судзьбу, можа i ўдасца што прівезьць. Узмацн. Паіспытываць судзьбу. Пыіспытывылі судзьбу абоя i воч жа неік усігда выхадзілі сухімі з вады. Працягл.-фінаяьн. Наіспытываць (даіспытываць) судзьбу. Ня будзь еткім храбрым, ато найспытыіш судзьбу. Воць цяперя ён пыняў, як можна дыіспытывыць судзьбу, на ўсю жызінь запомніць. I так i етак (сяк). Па-рознаму. Што тут гыдаць дужа, можна i так i етык піріпіліць. I так i етык пыдбіраліся, Толік дайжа пробывыў попыўзкым. I так i сяк можна задзелыць, абы сьнегу ні нынасіла. I так i так. 1. Па-рознаму. I так i так сыйшло б, ета ні на продыж. Па мне i так i так ладна. 2. У любым выпадку. I так i так я ні пысьпіваў к вечыру. I толку мала, часта іран. Пра тое} што вышэй усякай пахвалы. Ты масьцір, што й толку мала, другога на сьвеці такога німа. Пуня ў цябе выйшла i толку мала: выўкам ні нада кыкаты зьдзіраць пыткапывыцца, у дзірькі ўлезуць. I толька таго. Пра неістотнае; пра бесклапотнасцъ. Зьбегыў, прінёс, i толька таго. Ты знаіш, я ну вуўка чуць ні нырваўся.— I толька таго? Мы два словы пасьпелі скызаць, i толька таго було з рызгаворымі, січаж жа пычалі сыбірацца. I ўва (у) сне не сніцца. Не дапускаць такой магчымасці або з'явы нават у думках. Мне i ўва сьне ня сьнілыся, што ты сяньня пріедзіш. Нам i ў сьне ня сьнілыся, каб с такой тучкі мог хлянуць еткій дождж. Зак. I ўва (у) сне не сасніцца (не прысніцца). Еткыя трілюда i ўва сьне ні кажныму можыць сасьнщца. Што яны пыдадуць ны развод, мне i ўва сьне ні магло прі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы, пыдадўць
15 👁
 ◀  / 297  ▶