І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
I ўстаць i ўлежч. Знаходзіцца бесперапынна. Што ён зьдзелыіць у дваре, кылі i ўстаў i ўлёг у Жыгалкых. I ўсталі i ўляглі у Пітраковых, ні вылазюць аттуль ні ны мінуту. I хочацца i колецца, жарт. Пра жаданне i адначасовае супрацьдзеянне жаданню. Віджу, віджу, што табе i хочыцца i коліцца — i пулушубык харош, i дорга плаціць нада. I цёпленька i мякенька, жарт. Добра ва ўсіх адносінах. Твайму зяцю цяперіцька i цёплінька i мякінька. 0 У пачатку нашага стагоддзя з адным ціхім сарамлівым вучнем у царкоўна-прыходскай школе здарыўся непрыемны выпадак. Яго стрыечны брат, вельмі картавы, які выявіў' гэта, праказаў: «У нашыга [імя] ў штонікых i цёп'інька й мякінька:. 3 таго часу выраз стала замацаваўся ў гаворцы для жартоўнай характарыстыкі добрых умоў жыцдя. Іціць (адпраўляцца, класца, лажыцца) у магілу (гроб, зямлю, пад бярозу). Гіаміраць. Хут ты ідзі ў магілу,— так яны серца выідаюць кажныю мінуту. Hy біда ні біда, a ня йціць жа у гроб із-за етыга. Ідзі ты яму ў зямлю на етым месьці — ні пыспыгыдаіць. A зьбіраюся ўжо іціць пыд бярёзу, сколька ж сьвегым капцець. Атпрыўляйся, кылі хочыш, у магілу, тады, можа, поймуць, што саўсім ня можыш. Чуць ліпіць тока, атпрыўляцца ў гроб саўсім гаюў. Цяперіцька за мною вочырідзь атпрыўляцца ў зямлю. Жывым жа класца ў магілу ні станіш. Буваіць, як зыбярець пад ложычкыю, хуць у гроб кладзіся. Аг аднаго вашыга гылыгаленьня нада класца ў зямлю. Ці ні пыра йта, гадок, нам класца пыд бярёзу? Ты маю жызьню заеў, мне аць цябе у магілу ўжо нада лажыцца. А што ж ты зьдзелыіш, раз прішла пыра лажыцца ў гроб. Ніхай цяжола ні цяжола, а ні лажыцца ж у зямлю жывым. Я ўжо сам сабе даўно скызаў: лажысь-ка ты, Стыхван, пыд бярёзу. Зак. Пайціць (адправіцца, лежч) у магілу (гроб, зямлю, пад бярозу). У еткія гады пайціць у магілу,— нашто тады 1 радзіцца було. У паліцыі абоім адбілі пячэньня, чыріз паўгода пашлі ў гроб. Толька думыла: схаджу, праведыю, ажно чую: пышла ў зямлю. Зіму як-небудзь пірікархыю: халодна, а як пыцяплеіць, пайціць ба пыд бярёзу. Во, еткыя здароўя було, a атправіўся ў магілу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўмыла, пулушўбык, цёпінька
3 👁
 ◀  / 297  ▶