Не тая музыка. Нешта зусім іншае. Скызаць яны, канешня, ні скажуць праўды, ну тут ні тая музыка, задумына саўсім другоя. Я чуствыю, што ў іх ні тая музыка. Не твайго носу палосу. Не такі, як ты. Ужо ні твайго носу палосу Хвенька была, а й іна пыглядзела-пыглядзела, не, гаворіць, йіхай мяне вяжуць, дык я туды ні пайду. Не твайму носу палосу. Не такому, як ты. Hi твайму носу палосу хлопцы клінкі пыдбівалі, ды нічога ні пулучалыся. Сенька ні твайму носу палосу быў, як дуб, а відзіш, як скруціла. Не труслівага дзесятка, зеыч. іран. Храбры, смелы. Тута ўсе знаюць, што твой швагырь ні трусьлівыга дзісятка, ён толька раз ат вароны ўцікаў. Мы знаім, якога ён ні трусьлівыга дзісятка, нам аб'ісьняць ні нада. Не туды паехаць (заехаць), гумар. Далёка адхіліцца ад тэмы гутаркі. Я думыла, пры сям'ю што рыскажуць, а яны зразу ні туды паехылі. Hi туды ты заехыў сы сваёю дзяреўнію: бургомісьцір — ніхай, чужэй, пріблуда, а як свой гыняў людзей кучымі у паліцыю, a іх там білі палкымі, зымкамі. Незак., рэдкаўж. Не туды ехаць. Э, не, брат, ты саўсім ні туды едзіш, дывай-ка дзела гываріць. Не тут то была (было), запаз. Пра нечаканую няўдачу ў разліках, меркаваннях, Рашчот быў простый: усё ціхінька пройдзіць, ажно ня тут то была. Ня тут то було, каб еткій номір гладка вам прайшоў. Не ў абіду (крыўду) будзь сказана, запаз. Пра непрыемнае, але адкрытае выкозванне. Hi ў абіду ёй будзь сказына, зьдзелыла йна хужы ні прідумыіш як. Ня ў кріўду будзь сказына, у цябе йшчэ дужа ніхто ні пыжывіўся. Не ў броў, а ў глаз, запаз. Вельмі дакладна. Скызаў проста так сабе, а яно выйшла ня ў броў, а ў глаз. Тута табе пупала ня ў броў, а ў глаз, i нечыга цяперя выкручывыцца. Не ўбыць. Не страціць гонару, вартасці. Ня ўбудзіць, кылі й пыкашыіш трошку. Я думыю, ні ўбуло б, каб зьезьдзіў, успомні-ка, сколька табе пымыгалі
Дадатковыя словы
абісьняць, выкрўчывыцца, дўмыла, дўмына, дўмыю, кўчымі, мўзыка, пріблўда, прідўмыіш, сямю, чўствыю, ўбўдзіць
1 👁