прігыршчых. Стаю, сустрюкаю,— нясуць зубы ў пыстаньні. Ці ні нясеш ты зубы ў кырмані яшчэ раз? Зак. Прынесць зубы ў кулаку (прыгаршчах, пастанні, кармане). Толька ты мне прінясі зубы ў кулаку, будзіш харош. Хочыш, дык прінясець зубы ў прігыршчых. Мой зубы ў пыстаньні прінёс, дзелый што хочыш. Ніхай прінясець зубы ў кырмані, яшчэ зьверьху нулуплю. Пачын, Панесць зубы ў кулаку (прыгаршчах, пастанні, кармане). Ніяк ні маглі ўняцца, пакуля зубы ў кулаку пынясьлі. Нызыдываліся, што зубы ў прігыршчых пынясьлі. Дыскачысься, пынясеш у пыстаньні зубы. Пудлужаньськія былі дужа сьмелыя, дык пынясьлі зубы ў кырманых. Законч. Вынесць зубы ў кулаку (прыгаршчах, пастанні, кармане). Вуюваўся да тых пор, пакуля зубы ў кулаку выніс. Вынісіць зубы ў кулаку, дапрыгыіцца. Зубы вынісьлі ў прігыршчых i пыцішэлі. Вынісуць зубы ў пыстаньні, так яны сы сваёю ухваткыю ні абойдуцца. Як вынісіць зубы ў пыстаньні, тады трошку пыцішэіць. Я віджу, што табе дужа хочыцца зубы ў кырмані вынісьць ат'етуль. Айдзе што й дзелыся ў яго, як зубы ў кырмані выніс. Несць нос у кулаку, рэдкаўж. Быць збітым да крыві. Гляджу, нясець нос у кулаку i рюмзыіць. Зак. Прынесць нос у кулаку. Прінясець нос у кулаку, дык любуйся ты ны яго. Прінёс учора нос у кулаку, сколька ні дапытывылыся — што, нічога ні скызаў. Пачын. Панесць нос у кулаку. Дажджэцца, што пынясець нос у кулаку, тады i ўнімаць ні нада будзіць, i спакой найдзіцца. Несць [свой] хрэст, устар. Цярпець, пакутаваць. Ікая ні была жызьня, цірьпяліва нісла хрест, нічогінька нійдзе ні прыгываріла лішніга. A ўжо нясьлі свой хрест як ёсць, нікому ні слова ні паўслова ні чэцьвірць слова. Несць сабе. Вельмі ганарыцца. Чаго яны так нясуць сябе, нічога там харошыга німа. Каб ні нясьлі сябе так дзёрзка, куды було б луччы. Пачын. Панесць сябе. Зразу, як толька пріехыла, пынісла сябе пірід усёю дзяреўнію гынаріста. Не так сабе. Не без падстаў. А я табе гыварю, што Аніська ныпымінаў ні так сабе, ён нешта знаіць. Яны прішлі ні так сабе, паверь
Дадатковыя словы
атетуль, гляджў, нясўць
1 👁