выцігніць. Чаго яны тама ўзноў ні сваім голысым вішчаць, як вечыр, так i німа атакою, чуць ні да поўнычы гылыгыляць. Не солана (не сольна) хлябаўшы, запаз. Безвьінікова. Думылі, тут ім будзіць моря рызьліваныя, ды пашлі ня солына хлібаўшы. Пысідзяць, пысідзяць i ня сольна хлібаўшы паедуць. Не спускаць вока. Наглядаць пастаянна. Будзіш пасьвіць, дык ні спускай вока, глядзі ды глядзі. Вока ні спускаў c Анькі, дужа яму пріглянулыся. Зак. Не спусціць вока. Ці прімеціла ты, ён жа ні спусьціў c Танькі вока за ўсё ўремя. Гл. Не з в а д з і ць в а ч э й; В aчэй не а т в а д з і ц ь. Не спускаць з вока (вачэй). Наглядаць пастаянна. Hi спускай з вока ні ны мінуту. Hi спускайця з вачэй, пыціряюцца між кустоў, будзіця бегыць тады. Зак. Не спусціць з вока (вачэй). За што харош, дык скыта ні разу ня спусьціць з вока. Каб яны там ні спусьцілі з вачэй, зугуляюцца ці задремюць, a каровы лумануць пы хлібах. Не спускаць з языка. Широка нядобразычліва абгаворваць. Во якея яны людзі: тая ні пра што ні знаіць, а тут пупалі i ні спускаюць зь ізыка. Зак. Не спусціць з языка. Толька паспробый пупадзіся такім, ды самыя сьмерці ня спусьцюць зь ізыка. Не ставіць у грош (капейку). Зусім не цаніць. Мы самі знаім, што яго саўсім ні ставюць у грош. Ніхай яны прытануць i свае такея, кылі яны нікога ні ставюць у грош,— толька самі. Іна Грішу ў капейку ні ставіць, а ён за ёю аж сьмягніць. Не страляць (з наго). Хай кривое, няроўнае. Якое грыбяльшшча дык грыбяльнішча, нам зь яго ні стріляць. Зь естыга кысься ні стріляць, глядзі, каб касіць можна було. Не схадзіць з языка. Быць увесь час аб'ектам размоў. Калі йта було, трі гады таму нызад, a ўсё ня сходзіць зь ізыка. Несць зубы ў кулаку (прыгаршчах, пастанні, кармане). Быць збітым да крыві. Ты ўжо раз нёс зубы ў кулаку, відна, забыў. Што, можа ўзноў зубы нісіцё ў
Дадатковыя словы
абектам, дўмылі, кулакў, луманўць, прытанўць, пріглянўлыся, спўсьцюць, спўсьціць
1 👁