І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Не пытаць (не спрашываць). Нядоўга чакаць нязвычных учынкау. У такея мылахольныя ні пытаць, што заўгодна можыць лыпатнуць. У яго ні спрашывыць, заверніць мыціріка i слухый. Не разбяры-бяры, неадабр. Незядома што. Hi рызьбярі-бярі дзелыіцца у іх там. Hi рызьбярі-бярі што зацеіў. Не разбяры [-бяры] паняць, неадабр. Нічога не зразумець. Hi рызьбярі пойміш, чаго яны хочуць. Hi рызьбярі паймеш, якея трілюды порюць. Hi рызьбярі-бярі пойміш, чаго ім усхупілыся ў тэя Віхряны. Hi рызьбярібярі пыняць, што ім нада ач чылавека. Не разганяцца. Многа не рабіць. Да не, ны работу асобінна ні рызгыняюцца, за кніжычку ды пат кусьцікі. Зак. Не разагнацца. Як ныстаніш, прітуркыіш, зьдзелыіць, а сам дужа ні разгоніцца. Не размінацца (з чым), іран. Хапаць, красці. Нашто там богу гряшыць, i Мішынька твой ні ш чым ні рызьмінаіцца. Зак. Не размінуцца. Кылі што блізка ляжыць, нізашта ні рызьмінецца. Не раскрываць (не расчыняць) рота. Упарта маўчаць. Што я там стану гываріць, я ні рыскрывала рота. Сядзелі ў вугалку, рота ні рышчынялі. Зак. Не pacкрыць (не расчыніць) рота. Чаго ты такей удаўся, што рота ні раскрыіш нійдзе. Нейкій зацюкыный, ні рашчыніць рота, маўчыць i ўсё. Не рваць, іран. Падабацца. I цябе ня рьвець ац смашнінькыга, нябось, крупені дужа ня хочыш, a глядзіш, каб кусок мяса, ды болыный. Ач чаго — ач чаго, а ад гарелкі вас ні рвала. Не робкага дзесятка, запаз., звыч. іран. Храбры, смелы. Ты ня робкыга дзісятка, хто ж болыны храбрей. Не ровен час, запаз. Пра магчымасць нечаканай небяспекі. Ня ровін час, пупадзесься пыд гырячыю руку — будзіш каіцца. Не рука. Няма сэнсу. Мне січас ні рука туды пыказывыцца, схадзі сам. Hi рука нам пыдріджацца на іхныю пуню. Не сваім голасам. Дзікім крыкам. Чую, крічыць ні сваім голысым, пыдбігаю — ён гылаву зышчаміў i ня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вугалкў, кўсьцікі, лыпатнўць, прітўркыіш, пўню, рукў, усхўпілыся
1 👁
 ◀  / 297  ▶