Не злазіць (не злязадь) з душы, неадабр. Надакучліва дамагацца пастаянным прыставаннем. Як прістаніць, як прістаніць i ні злазіць з душы, пакуль свайго ні даб'ецца. Трецьцію нядзелю ні зьлізаіць з душы — купляй яму новый касьцюм. Злазіць (злязадь) з душы. Ці злазіць хуць калі ён у цябе з душы. Зьлізаіць з душы, дажджэсься ат такея назолы. Зак. Не злезць з душы. Толька зьвяжысься ш чырцямі, з душы ня зьлезуць. Прішла i з душы ня зьлезла, пакуль ня вымындзыріла тую тряшну. Злезць з душы. Худзь ба ўжо як скарей зьлезьлі з душы. Ці даждуся, што ён зьлезіць з душы, ні знаю. Узмацн. Не пазлазіць (не пазлязаць) з душы. Hi пызлазюць з душы, пакуля самыя пасьледнія ні аддасі ім. Я i сам знаю, што такія зыядлыя ні пызьлізаюць з душы. Пазлазіць (пазлязаць) з душы. A думыіш, етыя скарей пызьлізаюць з душы? Не знасіць галавы (галаву). Не пазбегнуць суровага пакарання. Ня зносіць ён гылавы с такою вудыльлю. Будзіця так ны ўсьпяцень кідыцца, дык ня зносідя гылаву. Знасіць галаву. Ныўряд, каб табе)'Далося знасіць гылаву, яй-богу, ныўряд. Калі ты зносіш гылаву, дык ні знаю, што будзіць. Не знаць ні дня ні ночы. Працаваць без спачыну. А якей толк с таго, што вы ні зналі ні дня ні ночы, яны вам i ну руку ня ўсплюнулі. Hi дня ні ночы, бувала, ні зналі, стыряліся, хвыталіся, сьпяшылі. Не знаць сабе даны, неадабр. Пераацэньваць свае якасці. Як Сенька быў, тэй ні знаў сабе даны. Чаго йта другея хлопцы як хлопцы, а вы нійдзе сабе ні знаіця даны. Параўн. З н а ць с а б е дану. Не знаць свайго места, неадабр. Быцъ нясціплым. Ці ў сябе, ці ў чужой дзяреўні яны ні знаюць свайго места. Доўга ні зналі свайго места. Параўн. 3 н a ц ь с в а ё ме с т а. Не знаць цаны-меры. Паводзіць сябе нясціпла, ганарыста. Даўно ўжо ні знаюць сабе цаны-меры. Усё ўремя цаны-меры ні зналі, пакуля з брюхымі прішлі. Параўн. З н а ц ь цан у-м e p y. Не з паследніх. Заўзяты, з вышэйшымі якасцямі. Hi c пасьледніх зыдывака, нос дзярець вун як. Чаго там дужа гываріць, бысяк ні c пасьледніх. 11. Г. Ф. Юрчанка
Дадатковыя словы
бўдзіця, вўдыльлю, дабецца, дўмыіш, рукў
0 👁