І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Не жылец [на белым (етым) свеце]. Безнадзейна хворы, вельмі слабы. Ён ужо ні жылец, душ — i зываліцца. Я сыма чуствыю, што мой ні жылец на белым сьвеці. Hi жылец я на етым сьвеці: трі апірацыі, пірянёе, асколык у грудзях, чуць чапыюся. Не жыў, іран.; м., ж.; адз.} мн. Такі, які не можа ўтрымацца. Ня жыў, пакуля чаго-небудзь ні атпаліць. Ня жыва, кылі ні пылапочыць. Пакуля хахлы ні зьвядуць каму, ня жывы. Гл. Не д ы х a ц ь. Не за гарамі. Досыць блізка, хоць i не бачна. Колтыва ні зы гырамі, бягі пряма i пупадзеш. I зіма ні зы гырамі, як скора ўремя прыскачыла. Hi зы гырамі спаг.ыўкі. Не з (ад) дабра. У сувязі з выключна цяжкімі абставінамі, становішчам. Hi з дыбра пышла аттуля, кругом поідым зыідалі. Hi ад дыбра горькімі сьлізамі зылівалыся. 3 (ад) дабра. A ці з дыбра хадзілі, бульбоўнікі пірікапывылі посьлі вайны. Разьві ад дыбра кінуць такоя хызяйства? Не заплюскываць (не заплюшчываць, не закрываць) вачэй. Не спаць зусім. Каторыю ноч вачэй ні заплюскывыла. Горя ёй з малым, днём ны работу, a ўноччы вачэй ні заплюшчывыіць: дзіцёнык крічыць. Hi ўчора, ні сяньня я дайжа вачэй ні зыкрываў. Зак. Не заплюснуць (не заплюшчыць, не закрыць) вачэй. Ноч прыйшла, i вачэй ні заплюснуў. Зь вечыра як піряб'юць сон, тады ні заплюшчу вачэй. Мы й вачэй ні закрылі, усё стукылі, грюкылі — ні далі. Прі таком галдзеньні вачэй ні закрыіш. Параўн. З а п л ю с к ы в а ць вочы. Не зварыць піва (кашы). Не дамовіцца, не прыйсці да згоды на сумесныя дзеянні. Hi зваріця вы піва сы Смыляком. Віджу, што ты зь імі ні зваріў кашы. Зварыць піва (кашу). Трудна зь ёю піва зваріць. Ого, сь кім ты надумыўся кашу зваріць. Айдзе ты c Колію кашу зваріш. Працягл.-фінальн. Наварыць (даварыць) піва (кашу). Ныварілі піва разым, сварюцца, што зімля тряшчыць. Ныварюць кашу, самыя тэя, зь імі чорт ні згаворіцца. Дыварілі піва, дудружылі: Кындрат ужо ў суд зьбіраіцца пыдываць. Дываріць кашу c Аўдоткыю, палучыць ласку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надўмыўся, палўчыць, пірябюць, стўкылі, чўствыю
1 👁
 ◀  / 297  ▶