І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Нашто далёка йціць, вазьмщя Ільлю, як ён жыў. Hi нада далёка йціць, Аўдыкімёнкыў було трі браты: Ціхон, Ягор i Пынас. Не да смеху (шутак). Вельмі неприемна. Тама ўсім було ні да сьмеху. Січас яму ні да сьмеху, ацьсміяўся сваё. Пыхіхікыіш, пыхіхікыіш, як пратуріць, будзіць ні да шутык. Не дзела. Не добра, непарадак. Дзень тут, дзень там, ета ня дзела так жыць. Мы самі знаім, што ня дзела яму візацца з Максімывымі. Не дзіва. Зусім натуральна. С такою кымпанію ня дзіва куды хочыш пупасць. Ня дзіва, што сяння ён красьнінькій як агурчык. Не дзяцей ксціць. Не мець патрэбы ў сяброўстве, не быиь у блізкіх адносінах. Выскыжу ўсё, што думыю, мне зь ім ні дзяцей ксьціць. А што нам? — нам ні дзяцей ксьціць. Не доўга думаючы. Адразу, без роздуму. Чую, крічыць, дык я ня доўга думуючы туды. Ня доўга думуючы хваціў дзьвері ны сябе, яны й ня піснулі. Не думаючы не гадаючы, цяп., пр. Раптоўна, ненакана. Ня думыючы ні гыдаючы ў такей далёкій свет вупруўляцца? Паехыў ня думыўшы ні гыдаўшы, дайжа нічога сыбраць ні сыбрала. Як жа ня думыўшы ні гыдаўшы брацца за еткыю стройку. Не дурак, гумар. Вялікі ахвотнік i аматар прыемнага. Выпіць ні дурак, свайго ня ўпусьціць. Бегыць пы вічарінкых ні дурак, у дваре што зьдзелыць — тут ні пытхвацін, ня дужа прісіліш. Не дыхаць, іран. Мець непераадольнае жаданне, ахвоту. Ня дышуць, каб ні пабежч у Лешчынку. Калі што ні пыцягніць — ня дышыць. Не есць не пробаваць (папробаваць, пакушаць). Не мець дастаткова пачастункаў, ежы. Було таго ўгашчэнія ня елі, ня пробывылі. Мы думылі хуць ныядзімся як нада, дык наеліся: ня елі ні папробывылі. Крашынку сала ўнісла, рыскрышыла, пылажыла два гуркі i хлеб нейкій c асьцюлькымі, мы ня елі ні пакушылі. Мяса таго було — рустуўкла кыпілінку у крупені, ня елі ні паку шылі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

агўрчык, дўмуючы, дўмылі, дўмыючы, пакўшылі, пратўріць, шўтык, ўпўсьціць
0 👁
 ◀  / 297  ▶