І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
шагу пытпрыўляіць. Ранты яму ні дывалі шагу зьдзелыць, пасьледнія ўремя Трошку ні так нысідаюць. Даваць шаг ступіць (здзелаць). Худзь ба шаг дывалі ступіць біз грызьні, спакойна. Разьві ж дывалі вы яму шаг калі зьдзелыць па-свойму? Зак. Не даць шагу ступіць (здзелаць). Ны каго ўзьвяліцца, ні дасьць шагу ступщь. Можа б зь яго што й ні плахоя пулучылыся, дык яму ні далі шагу зьдзелыць. Даць шаг ступіць (здзелаць). Ці дадуць яны сымаму шаг ступіць? Жджы й надзейся, самыя тая, што дасьць самім шаг зьдзелыць. Не да жыру. Пра складанасць абставін. Цяперя яму стала ні да жыру, глядзіць, як выпутыцца. Тут, канешня, ні да жыру, затоя столька гадоў рускушувалыся. Не дай бог. 1. Пажаданне иазбегнуць непрыемнасцей. Hi дай бог, есьлі пупадзецца мужык з дренным хракцірым. 2. Калі, няхай. Hi дай бог лішнію мінуту задзержыцца айдзе, пычынаіць грімоты. Hi дай бог сьмехым хто тріпанець: с тым відзілі,— нядзелю маўчыць. Hi дай бог сьвіньне рог. Параўн. Д а й бог. Не дай i непрывядзі бог (госпадзі, гасподзь), уст. Выражэнне папярэджання, перасцярогі. Hi дай i ні прівядзі бог i чуць такоя, i відзіць, i жыць c такім чылавекым. Hi дай ты i ні прівядзі госпыдзі еткыга хракціру, ета ж зу кусок вярёвычкі зьесьць гатоў. Hi дай i ні прівядзі гасподзь глядзець на еткія мучзньні. Недалёка атайціць. Быць амаль такім жа. Гыварі, гыварі, i ты нідалёка атыйшоў ат Пахома. Далёка атайціць. Ага, дужа ён далёка атыйшоў, еткій самый гэрчык. Узмацн. Недалёка паатайціць (паадхадзіць). Нідалёка пытыйшлі адзь Земскыга, злудзюганы первый маркі. Тэя хырашы i твае нідалёка пытхадзілі. Далёка паатайціць (паадхадзіць). Рысказывый каму другому, далёка яны пытыйшлі адзін ад другога. Да, далёка пытхадзілі,— еткія самыя зьвяглівыя. Недалёка хадзіць (іціць). Пра лёгкасць прывесці прыклад. Нідалёка хадзіць, я табе рыскажу, як жылі Кандыбывы. Во нідалёка хадзіць, у Кііў выіхыў Даніла Кыбаноў, прыдаў надзел i выіхыў. Нідалёка йціць зы прімерым — хвацісь ты, ш чаго рыжжываліся Гапкіны. Далёка хадзіць (іціць). Чаго тут далёка хадзіць зы прімерым: етыя тожа расьлі біз бацькі i людзямі сталі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рыскажў, сымамў
0 👁
 ◀  / 297  ▶