ходу: i камлыжкымі шпуляюць, i пірікріўляюць, i пірідражнюць. Hi даюць праход: нашто ты етык гываріла на іх на сходзі, пірід усімі людзямі згуніла. Даваць праходу (праход). Ці даюць яны калі Аўгіньні праходу? — не-к, ні разычку ні даюць, усігда i ўстрецюць, i праводзюць. Каб калі дывалі праход адна другой, як сыйшліся, так i хваціліся резыцца. Зак. Не даць праходу (праход). Цяперіцька вам Хадоска праходу нійдзе ні дасьць, будзіць ізыком ліскытаць усьлед. Зь естыга ўремя ён табе праход ні дасьць. Даць праходу (праход). Жджы, дадуць праходу, будзіць дадзіна. Худзь ба даў ты мне праход айдзе-небудзь, ні цігаўся усьлед. Не даваць проступу (проступ), рэдкаўж. Надакучаць, чапляцца, праследаваць. Проступу людзям ні даець, c кажным брешыцца й брешыцца. Пакуліцька замуж ня выйшла, Коля ёй проступ ні дываў. Даваць проступу (проступ). Даюць проступу ладна, як ідзець, так i прыздрыўляюць. Худзь ба калі дываў проступ каплю. Зак. Не даць проступу (проступ). Есьлі Кыласок узьесца ны каго, ні дасьць проступу. Зы такоя дзела яны табе проступ ні дадуць. Даць проступу (проступ). Ого, дадуць яны проступу, толька надзейся. Дайця ж вы яму хуць раз проступ, чаго вы ны яго так усьселі. Не даваць спуску. Адносіцца строга, патрабавалъна. У мяне гырявым еткім хадзіць ня будзіць, я спуску ні даю. Зак. Не даць спуску. Дужа мне важна, кылі ныхырчыць, я ўсё роўна спуску ні дам. Г л. Д а в а ць спуск. Не даваць сябе ў абіду. Умець з годнасцю абараняцца. Hi даець сябе ў абіду,— так i нада дзелыць. Я сябе ні разу i нійдзе ў абщу ні дываў. Даваць сябе ў абіду. А чаго йта я буду сябе ў абіду дываць? Зак. Не даць сябе ў абіду. Етый з гылавою ны плічах, ён сябе нійдзе ў абіду ні дасьць. Даць сябе ў абіду. Хто ета захочыць даць сябе ў абіду,— ты б тожа зышчышчаўся яшчэ большы. Не даваць у абіду. Заступацца, абараняць ад крыўды. Антонывы хлопцы ні дывалі нашыга ў абіду, усігда зуступаліся, асобінна Пятрок. Зак. Не даць у абіду. Сваіх ні дасьць у абіду, а чужэя яму ні важны. Не даваць шагу ступіць (здзелаць). Абмяжоўваць, скоўваць. Самой ні даець шагу ступіць, ны кажным
Дадатковыя словы
згўніла, пакўліцька
0 👁