Не з рукі. Нязручна. Нам ні з рукі рыспрашывыць пры Ісака. Я зьезьдзіў ба, ды мне ні з рукі. 3 рукі. А каму йта з рукі лезьць у такоя дзела, каму ні прідзісь, нікому дужа ні пыныравіцца. Не з таго канца (боку). Не так, як трэба. Hi с таго кынца вы пычалі к ёй пытхадзіць. Узяліся нядренна, ды ні с таго боку: пысаветывыць некыму, а спрасіць пысьцісьняліся ў каго. Не з тваім носам палосым. Не такому, як ты. Hi с тваім носым палосым зыгадывыць еткія харомы рызвадзіць. Яно, канешня, можна i пра горыд падумыць, толька ні с тваім носым палосым. Не з храбрага дзесятка, іран. Палахлівы. Твой брат ні с храбрыга дзісятка, не, ні с храбрыга. Яны ўсе ні с храбрыга дзісятка, адз зайца уцікаць кінуцца. Параўн. 3 х р а б р а г а дз е с я т к а. Не іціць у галаву (на вум). Не мець магчымасці падумаць. Кіньця вы мяне ў спакоі, мне сяньня нічога ў гылаву ня йдзець. Ёй ужо нічога ня йшло на вум. Іціць у галаву (на вум). Айдзе тут будзіць што іціць у гылаву, кылі горя за горім лажыцца на плечы. Ці йшло б табе што-небудзь на вум ны яго месьці? Зак. Не пайціць у галаву (на вум). У етый кылатні нічога ня пойдзіць у гылаву. Ныўряд, ці пойдуць січас яму дзеўкі ў гылаву. Ня думыю я, каб твае пріборы пашлі яму на вум. Не іціць у шчот. Не заслугоўваць увагі. Ніхай што хочыць гаворіць, нічога ета ня йдзець у шчот. Іціць у шчот. Па-мойму, ныўряд, каб што-небудзь зь естыга ішло ў шчот. Нейдзе (няма айдзе) вочы (вачэй) дзяваць. Пра адчуванне вялікага сораму. 1м там ладна було, хваціла, нейдзі було вочы дзіваць. Што, красьнеіця, нейдзі вачэй дзіваць? Відзіш, як гыряць, вочы дзіваць німа айдзе. Німа айдзе вачэй дзіваць ац страму. Зак. Нейдзе (няма айдзе) вочы (вачэй) дзець. Учора быў дужа храбір, а сяньня вочы нейдзі дзець. Табе ўжо й так вачэй нейдзі дзець. Німа айдзе вочы дзець, стыдна пы дзяреўні прайцінь. Вачэй німа айдзе дзець із-зы яго дурысьці. Нейдзе (няма айдзе) дзявацца. Пра безвыходнасць. Нейдзі дзівацца, дык хлынкыіць з вугла ў вугыл. Зразу
Дадатковыя словы
вўгыл, дўрысьці, падўмыць
0 👁