Не бяда. Пра адсутнасцъ падстаў для турбот. Як мы ня будзім жыць, ета ні твыя біда, i ніхай тваё серда пы нас ні баліць. Горя — дык нам горя, ета ні ваша біда. Ніхай ні яго біда будзіць, есьлі мы біз мылыка астаёмся. Не верыць [сваім] вачам. Вельмі дзівіцца з убачанага. Іду, гляджу i вычам ня верю: няўжэлі ета ты пріехыў? Я дайжа січас сваім вычам ня верю. Верыць [сваім] вачам. Як жа можна було веріць вычам, кылі ўее гыварілі: ны Сыхалін зьехыў. Верь сваім вычам, ды аглідайся. Зак. Не паверыць [сваім] вачам. Я сьпірва ні паверіў вычам, што ты тут можыш быць. У другім месьці дык ба сваім вычам ні паверіў. Гл. В а ч а м в е ры не д а в а ц ь. Не верыць [сваім] вушам. Вельмі дзіеіцца з пачутага. Бушам ня верілі, думылі, чаго ён тут ачынецца. Я ж віджу, што Пракоп, i сваім вушам ня верю. Зак. Не паверыць [сваім] вушам. Каб ня ўвідзіў сам, дык ба вушам ні паверіў. Ты паслухыла б, вушам ба сваім ні паверіла, што Даніла можыць такоя дытвыряць. Не відзець прасвету (прасвет, празору, празор). Не бачыць нічога цікавага. Шурка за ім гурювала, прасьвету ня відзіла. Усё так во цягніцца i цягніцца, i ўсё прасьвет ня відзіць. A хто ёй вінуват, есьлі іна празору ня відзіць. Празор ня відзілі ў сваёй жызьні. Biдзець прасвет (празор). Што была за жысьць, ці ён якей прасьвет відзіў калі, ці што, усё работа, i работа, i работа. Відзіць такей празор, як Манька, дык не, я ні хачу. Зак. Не ўвідзець прасвету (прасвет, празору, празор). Жысьць пражыў, а прасьвету ня ўвідзіў. У той сям'е ня ўвідзіць прасьвет, яны ні разу ні ў чым ні пусучуствуюць. Пойдзіць — ня ўвідзіць празору, будзіць як вол цягнуць. Мы ж гыварілі, што ня ўвідзіця вы ў той сям'е празор. Увідзець прасвет (празор). Айдзе йна прасьвет якей увідзіць, дыхнуць ні дадуць ні разу. Худзь ба ны мінуту увідзіць празор, пірідыхнуць дзень. Не відзець свету [белага]. Быць празмерна занятым, цяжка працаваць. За восіньскімі работымі ня відзіш сьвету. Сколька прыжыла ў іх, столька сьвету белыга ня відзіла. Зак. Не ўвідзець свету [белага]. Ніхай ня слухыіць, ніхай ідзець, тамыцька ён сьвету ня ўвідзіць. Век жжыў, толька што жыў, а белыга сьвету ні разу ня ўвідзіў
Дадатковыя словы
бўдзіць, дўмылі, паслўхыла, пірідыхнўць, сяме, цягнўць, чўствуюць
1 👁