І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Не бог знаець (ведаець) што. Не вельмі важнае, значнае. Мы думылі, што харомы ўжо сабе пыставіў, а глянул! — ня бог знаіць што, хата й хата. Ня бог ведыіць што яны прівязьлі. Не бог знаець (ведаець) як. Не вельмі добра. Ня бог знаіць як скошына, містамі i ўзята вісока, ато й гріўкі тырчаць. Пыцісалі ня бог ведыіць як, неік няўдобна, ато б зыставіў пірядзелыць. Не божа мой. Не выключнасць. Ета як рызрісуюць, дык думыіш, там ніізьвесна што, a пыглядзелі — дык абыкнавенныя дзеўка, ня божа мой, што там такой. Ня божа мой хызяін: i выпіць любіць, i пугуляць — зы хвыстамі бегыіць. Не браць у рот. Не есці або не піць зусім. Як ні зыстыўляю, нічогінька ні бярець у рот. Посьлі тога случыя зарёкся, скызаў, што ў рот гарелкі браць ня будзіць. Браць у рот. Каб браў у рот хуць што-небудзь, як ён толька цягніць на сьвеці. Зак. Не узяць у рот. Што хочыш будзіць есьць, а капусты нізашто ў рот ня возьміць, гаворіць, душа ні прінімаіць. Як ні ныстаівылі: выпі, у рот ні ўзяў. Узяць у рот. Айдзе ўжо яму у рот узяць што, есьлі адны рёбры асталіся. Параўн. К а п л і ў ро т н е б p a ц ь. Не будзь дурак (дураком). Пра праяўленне вынаходлівасці, вастрыні розуму. Тая стаіць, як варона, а етый ня будзь дурак ды зы мяшок: што тутыцька ў цябе. Напрей проста так ляпнуў, ні падумыўшы, а етый ня будзь дураком: чуіця, людзі, што ён гаворіць,— так i выкрыў. Небу жарка. Пра надзвычайнасць, найвышэйшую ступень. Яны такоя могуць устроіць, што небу жарка станіць. У Піліпа етык тварілыся тады, што небу жарка було. Не было бяды. Пра з'яўленне непрадбачанага засмучэння, прыкрасці. Во ні було мне яшчэ бяды c тваімі дзіцямі нянчыцца. Нягож, ні було бяды, дык на табе на шыю зяця, карміця дваіх. Не было пячалі. Пра з'яўленне некаторага засмучэння, прыкрасці. Hi було мне пічалі, глядзі ты яшчэ сьвякрову іхныю. Hi було пічалі зы табою ухаджывыць. Hi було пічалі — чэрці ныкычалі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіць, дўмыіш, зяўленне, падўмыўшы, рызрісўюць, тўтыцька, чўіця
1 👁
 ◀  / 297  ▶