І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Не выпускаць з рук. Трымаць вельмі надзейна, трымаць у строгасці. Мірёнывы зяця ні выпускаюць з рук, так сьлідзяць, што ого як. Глядзі яго ды глядзі, ні выпускай з рук: збысячыцца за месіц. Зьбіралыся прыдаць Еоўну, ды пакуля ні выпускаіць з рук. Даець, ды з рук ні выпускаіць. Зак. Не выпусціць з рук. Яны вас цяперя ня вынусьцюць з рук, будзіця дзелыць, што скажуць. Ён толька пупадзець што, ня выпусьціць з рук. Параўн. В ы п у с к а ць з рук. Не вялікая (бальшая) важнасць. Пра не вельмі паважнае, значнае. Hi тыкая ўжо вялікыя важнысьць твой зяць, во ніхай наколіць дроў ды зыпалііць, каторыя ўремя ня мыліся. Hi быльшая мне важнысьць твае госьці, ніхай гасьцююць, ніхай не. Параўн. В я л і к а я в а ж на с ць. Не вялікая птушка, іран. Пра неўплывовага, неаўтарытэтнага. Кындрацёнык ваш ні вялікыя птушка, ніхто яго дужа й пынімаць ня хочыць. Ніхай ні зыдаецца, ні вялікыя птушка, ішчэ апяріцца нада. Не вярста. Пра вельмі вялікую розніцу. Шытырёнык ні вірста Ігнату, тэй i чалавек, i хызяігі, a ета узьвей-вецір. Сколька яе ні хваліця, дык ні вірста Просі, іна Просіныга падмётка ня стоіць. Не гавара другога слова. Не выказваючыся адкрыта. Hi гывыря другога слова, я цябе пашлю знаіш куды. Не гавара дурнога слова. Не выказваючыся просталінейна. Заткні ты луччы вушы ды йдзі, ні гывыря дурнога слова. Так во, сядзі й маўчы, ні гывыря дурнога слова. Не год. Пра неспрыяльныя кліматычныя ўмовы. Сёліта ны капусту ня год, ац самыя вясны ні було расьценія, сядзела кріцыю, а посьлі чэрьві нываліліся. Нешта ня год ну гуркі німа ні хваробы, ня хочуць росьць. Не густа пасеяна. Пра нязначную колькасць (звыч. дзяцей у сямЧ). Вас ня густа пасеіна, дык атнасіціся адзін г другому як браты. Не даваць дыхнуць. Прымушацъ рабіць з усіх сіл, бесперапынна. Ну й праўда ж, сам бярець як вол i нам ні даець дыхнуць. Даваць дыхнуць. Ці дыіцё вы ім тут дыхнуць калі. Зак. Не даць дыхнуць. Hi даў дыхнуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўшы, дыхнўць, птўшка
0 👁
 ◀  / 297  ▶