На яць, кніжн., жарт. Самай лепшаи якасці, гатунку, выгляду. Вот тут, я віджу, зьдзелына ны яць. Пыработылі ны яць, i пы чаркі можна ўзяць. Ён у цябе хлопіц ны яць, толька ці пыдасць вады, як зьляжыш. Не аставацца ў даўгу. Адказвацъ тым жа; выказваць удзячнасцъ. Hi глядзі, што кырапуз, ні астаецца ў даўгу. Hi разу ў даўгу ні астаецца, усігда цыляіць, каб большы аддаць. Зак. Не астацца ў даўгу. Высіліха тыкая, што ў даўгу ні станіцца. Перша тэя пацстроілі ладна, a тады й етый ні астаўся ў даўгу. Не атайціць. Быць такім жа, звыч. дрэнным. Нісколька ні атыйшоў i Марка ат твайго зяця, роўныя п'яніцы. I пы ўхваткі, i пы ізыку, i па ўсім чыста ні атыйшла ат мамы. I твае дырагея ладныя, нісколька ні атыйшлі ат кумы. Не ахці сколька. Не вельмі многа. Грошы трошку прівёз, ну ні ахці сколька ён там заробіў. Hi ахці сколька далі, яны такея, што дужа ні рыздадуцца. Не ахці як. Не вельмі добра; не асабліва. Зрубіць, канешня, зрубілі, а толька ні ахці як, усё ўсьлед було глядзі ды глядзі. Hi ахці як ім тама було сядзець, ныкрасьнеліся. Hi ахці як ныстаівыў. Не ахці якей (якій). Не еельмі добры; не асаблівы. Так, чылавек як чылавек, ні ахці якей крысавіц пісыный. Hi ахці якій прымыльнік, разьдзецца можна i ўсё. Hi ахці ікая стыряньніца, пытріпаць ізыком любіць, i ўгыварівыць дужа ні нада. Неба з зямлёю мяшаецца, цяп., np., буд. Пра завейлівае надвор'е, вялікую пургу. Куды січас выбірацца, завеіш, ты пыглядзі, што тваріцна на вуліцы, неба зь зямлёю мішаіцца. Неба зь зямлёю мішалыся, а яны папёрлі,— дзеўкі ж ждуць. Ніхай будзіць неба зь зямлёю мішацца, кытануць, ні на што ні пыглідзяць. Зак. Неба з зямлёю змяшалася (памяшалася, перамяшалася). Ca ўсіх бакоў i круціць, i прець, i нясець, ні рызьбяреш, аткуля тэй вецір, пряма неба зь зямлёю зьмішалыся. Нійдзе ні сьвету ня відна, неба зь зямлёю пымішалыся. Што сяньня такоя тваріцца, неба зь зямлёю пірімішалыся, нілізя дзьвярей аччыніць. Не бальшая бяда. Не вельмі значная непрыемнасць. Hi былыная біда, есьлі вы ды ні пыскачыця сяньня
Дадатковыя словы
вўліцы, даўгў, крўціць, кырапўз, кытанўць, надворе, пяніцы, рыздадўцца, ізыкў
1 👁