На харошым шчату. У ліку здатных, добрых. Можа што-небудзь калі й скызалі, ну толька Зьмітрок у іх ны харошым шчату. Січас ны харошым шчату, а як там дальшы будзіць, ні знаю, у іх дужа часта міняіцца. На худэй (худый) канец. У горшым выпадку. Ну худэй канец у бані пірісядзіць, пакуля хату прібярець троху. Ніхай ба ну худый канец пацьцёлка аддалі. На чом (чым) свет стаіць (дзяржыцца). Самымі апошнімі словамі. На чом сьвет стаіць лаілі. Дывалі яму на чом сьвет дзяржыцца. Кліла цэлыя раньня на чым сьвет стаіць, пымянула i снапкі, i копкі, i быразёнкі — усё пымянула. На чым сьвет дзяржыцца прыбіраіць, усё хочыць пірівучыць. На чорный дзень. На цяжкую часіну. Аткладывыла па чорный дзень, дык во яно ўсё й прыпала. Не, на чорный дзень я хуваць ні зьбіраюся, што прыжыву, то й маё. На чорта лысага, груб. 1. Без патрэбы. На чорта лысыга мне твае жыніхі. 2. На няўдзячнага, нявартага. Толька цяперь пыняў, што ірваўся на чорта лысыга. Ікая ж ёй ахота петывыцца на чорта лысыга. На чужэй (чужый) шчот. На сродкі іншых. Угасьціў хырашо, толька ну чужэй шчот. Любіць ну чужэй шчот ехыць, сам дужа ні рызмахнецца. Прівык жыць ну чужый шчот. Нашага палку прыбыла, жарт.; пр., буд. Пра папауненне, прыток новых сіл з аднадумцаў. Дзяржыся, хлопцы, нашыга палку прібыла. Нашыга палку прібыла, мы іх у быраныіій рог скруцім цяперя. Мы ні гарюім, скора нашыга палку прібудзіць. Незак., рэдкаўж. Нашага палку прыбываець. Нашыга палку вун як прібуваіць, мы зь любым справімся. Наша сястра, звыч. жарт. Усе жанчыны, жанчыны наогул. Наша сістра цірьпялівыя, мушчыны ні такея. Вазьміця нашу сястру, ці бабы мала пірінясьлі чаго ў вайну. Цяперя й з нашыю сястрою ні шуці, дасьць атпор. Наш брат, жарт. Усе мужчыны, мужчыны наогул. Наш брат знаіць, што дзелыінь, ні прывядзеш. Вам було трудна, ды ня тоя, а наш брат пат пулімі чатырі гады стыяў
Дадатковыя словы
палкў, прыжывў, прібўдзіць, пымянўла, пўлімі, скрўцім, шчатў
2 👁