І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Хваліцца, найшоў тапор зы лаўкыю, а тут усе зналі раншы яго. Hy йдзіця, рыскажыця, як вы знайшлі тапор зы лаўкыю. Нахадзіць (знахадзіць) толк (лад, рад, парадак). Цамаўляцца, дасягаць узаемаразумення. Hi пынімаю, як ты зь імі толк находзіш, зь імі ж ні пыгываріць, ні путулкуваць нілізя. Ныхадзі-ка скарей якей-небудзь лад c тваімі дзіламі. Hi прідумыю, якей тут лад ныхадзіць i што дзелыць, брацца за што. Ныхадзіця пырядык, каб людзі з вас ні сьміяліся. Мы й самі відзілі, што нада нейкій толк зныхадзіць. Старшый, бувала, умеў зныхадзіць лад. Пыра хут троху зныхадзіць ряд, сколька ж яно ўсё так вісець будзіць. Зак. Найціць (знайціць) толк (толку, лад, рад, парадак). Сь кім путным яны хочуць толк найціць. Трудна вам будзіць найціць якога толку. Найціць сы Сьціпаніхыю лад — ета нада ўмець. Я б ім найшоў ряд ні так, як вы. Як ты ім найдзіш пырядык, тут нада падумыць ды падумыць. Каб толк зь імі знайцщь, нада жалезныя нервы. Знайдзіш толку с асталопым, што ні скажы — як гарохым ап камінныю сьцяну. Ня верю я, каб там лад якей можна було знайціць. Хырашо будзіць, есьлі знайдзіця ряд. Ета ні мае вы дзеці, я б ня чыкыўся, знайшоў ба пырядык з вамі. На хаду. 1. У спешцы разам з іншымі справамі. Ны хаду мы ні пасьпелі нісколька пыгываріць. Ны хаду пару слоў скызалі. Хуць ны хаду крі'кні, каб двору йшоў. 2. Спраўны (звыч. пра воз). Лі мяне вун мыжара ны хаду, зыпрягі ды едзь. За восімдзісят, а йшчэ ны хаду, дзяржыцца. На хаду падмёткі рваць (атрываць, атарвывадь). Выяўляць надзвычайны спрыт, лоўкасць. Ты яго будзіш учыць,— ён i так ны хаду падмёткі рьвець. Такея был i махырі, што ны хаду падмётю атрывалі. Хвалі ты свайго Высіля, ён ны хаду падмёткі атарвывыў. Зак. На хаду падмёткі атарваць. Твой ціхінькій ны хаду падмёткі атарьвець, так што аглянуцца ні пасьпеіш. Узмацн. На хаду падмёткі паатрываць (паатарвываць, паатарваць). Відзіў іхных хваліных; вочы так i бегыюць, ны хаду падмёткі пытрываюць. За імі глядзі ды глядзі, ны хаду падмёткі пытарвыюць. Зь віду ціхінькія, спакойнінькія, а ны хаду падмёткі пытарвуць, я іх знаю луччы чым каго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аглянўцца, крікні, падўмыць, прідўмыю, пытарвўць
0 👁
 ◀  / 297  ▶