І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
ціць) обшчый язык. Мыхалею вярзець, што ён усё знаіць, дык паспробый найціць обшчый язык. Знайдзіш ты зь імі обшчый язык, есьлі i слухыць ня хочуць. Узмацн. Панахадзіць обшчый язык. Зыхацелі, дык пыныхадзілі обшчый язык, i патход аткуль узяўся. Нахадзіць (знахадзіць) пекла (пятлю, пролабку, ямку). Лезці ў вельмі небяспечнае становішча. Добрыга чаго ат іх ні дажджэсься, а пекла кажын раз находзюць. Находзіць пятлю, што ж я зь ім зьдзелыю, яму ж дайжа слова ні скажы. Сколька разоў яны пролыбку ныхадзілі. То тут, то там i находзіць ямку. Так пекла знаходзіць, што другей ба раз i ні прідумыў так. Зь естымі доскымі вы сабе знаходзіця пятлю. ІТіхай знаходзіць пролыбку, раз ні ўгаворы, ні ўвішчаньні ні пымыгаюць. Сам сабе знаходзіць ямку. Зак. Найціць (знайдіць) пекла (пятлю, пролабку, ямку). Найдзіць пекла, ці ты яму зыпрясьціш. Што ня будзіць, а пятлю найдзіць. Раз шукаіць, то найдзіць пролыбку. Найдуць ямку — ніхай найдуць, я большы выцягывыць ня буду. Пекла знайціць лёхка, вылізьць тады ціжалей. Ты ўжо каторый раз хочыш знайцщь пятлю. Тут абыйшлося, дык у горыдзі знайшлі пролыбку. Знайшлі ямку, узноў бегый, гыварі, прасі за іх. Узмацн. Панахадзіць пекла (пятлю, пролабку, ямку). Ну, думыла, адумыюцца, возьмуцца за розум, дык узяліся: пыныхадзілі пекла яшчэ раз. Пыныхадзілі петлі, хочыш — выцягывый, а хочыш — ніхай астаюцца. Папомніш i ўспымянеш, што пынаходзюдь пролыбку. Ці доўга ім пыныхадзщь ямку, асобінна як ёсьдь каму пытпіхнуць. Нахадзіць (знахадзіць) розуму (памяці) (з кім). Апускацца да ўзроўню мыслення, разважання (каго). Находзіш ты розуму зь дзіцёнкым, яго ж усяму ўчыць нада. Находзюдь паміді з дурукамі сваріцда. Хто знаходзіць розуму гываріць з вамі, дык i тэй ні чылавек. Зак. Найціць (знайціць) розуму (памяці). Найшоў розуму, сь кім зьвязывыдца. Найшоў паміці гываріць ім пра Колю. Знайшлі розуму сварку пычынаць нізавошта. Знайшоў жа паміці угыварівыць чорта, яго нада прутым угыварівыдь. Нахадзіць (знахадзідь) тапор за лаўкаю. Адкрываць даўно вядомае. Толька й спасобін ныхадзіць тапор зы лаўкыю. Вот вас там рысхвалівылі, што зныхадзілі тапор зы лаўкыю. Зак. Найціць (знайціць) тапор за лаўкаю. ю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адўмыюцца, дўмы, прідўмыў, прўтым, пытпіхнўць, слўхыць, усямў
0 👁
 ◀  / 297  ▶