на совісьць. 2. Без гарантий (верыць). Паверіць на совісьць — тут смытря каму: кылі чэсный, дык усё хырашо будзіць, а можыш i на жуліка ныскачыць. Мы верілі на совісьць, дык во ікая ў яго совісьць. На сон градушчый, жарт. Перад сном. Ну-ка на сон грядушчый рыскажы што-небудзь новінькыя. Дывай на сон грядушчый пы чарычкі возьмім. На сонца глядзець (паглядаць, паглядываць), гумар. Ленавацца, гулътаявацъ. Што ж твой Пракопчыкыў дзелыіць, на сонца глядзіць. Любіў пыглідаць на сонца, ці ета ніпраўда. Яму большы ныравіцца на сонца пыглядывыць, касіць ня дужа. На спакоі. У адпачынку па старасці. Мацьвей ны спакоі, ён атработыў сваё. Ці буду ўжо я калі ны спакоі: i ў аднае дзеці, i ў другея дачкі малыя пасыпыліся — нада пымыгаць. На спакой. На адпачынак па старасці. Айдзе тут пойдзіш ны спакой, кылі кругом клопыты, заботы. Пыра выпрыўляцца ны спакой, я сваё з зыпасым атработыў. Настаіваць на сваім. Цвёрдаабараняць уласную думку, меркаванне, пункт погляду. Усігда ныстаівыіць ны сваім, кылі скажыць, цьвёрдый на словы. Зак. Настояць (настаяць) на сваім. Настоіць ны сваім ня ўмеіць, хто як скажыць i ён усьлед. Як яны ні бурчэлі, як ні крівіліся, а ныстыяў ны сваім. Насталіць зубы, груб. Надавацъ па мордзе. Ён жа насіўся, места ні знаў нійдзе, пакуля нысталілі зубы. I яшчэ раз нысталюць зубы, дажджэцца. На старане. У іншым месцы. I тут хвытаіць, i ны стыране стыряіцца, дужа ўжо прыспаліт. Глядзіць, каб ны стыране што заробіць. На старану (сторану). Не па прызначэнню або для выканання іншымі. Ны стырану некуды сплавілі сукенца. Большы ны стырану пашло, чым у дваре асталыся. Сукно валіць аддывалі ны стырану. Самі зьдзелыім, хто яго знаіць, як палучыцца на сторыну. На старасці гадоў. У пажылым узросце. Уздумылі вы ны старысьці гадоў с трусамі вазіцца. Якея тут пріборы ны старысьці гадоў, што пупала, то й надзела
Дадатковыя словы
грядўшчый, дўжа, жўліка, палўчыцца, стыранў, уздўмылі
0 👁