Настаўляць (напраўляць) на вум (розум, пуць). Даваць разумныя парады. Нада ныстыўляць на вум, самі яны ў жызьні ішчэ мала смысьлюць. Каму яго там було ныстыўляць на розум. Відзіш, як ныстыўляіць свайго на пуць,— ныстыўляй, ныстыўляй, адукуіш яго. Як Матруна рядым жыла, нупруўляла на вум, а як паехыла, так i ссыбачыўся. Слухыць нісколічка, хут ты яго укусі, ня хочыць, як тут нупруўляць на розум. Нупруўляў на пуць, пакуля сам тою ж дарожкыю пашоў. Зак. Наставіць (направіць) на вум (розум, пуць). Пабыў тут, дык троху ныставіў на вум. Каго там ныставіш на розум, раз іна шылымша шыламшою. Есьлі ў сымаго ны плічах гылавы німа, то трудна ныставіць на пуць. Ныправіця вы яго на вум, зьдзелыіця што, паслухыіць ён, тэй самый. Некыму було змалку ныправіць на розум. Ныпраўлю на пуць ці ні ныпрзулю, а пыгыварю. Узмацн. Панастаўляць (панаставіць, панапраўляць, панаправіць) на вум (розум, пуць). Нада паехыць ды хуць на вум пыныстыўляць,— прыпадуць. А чаго ж ты сыма на розум ні пыныстыўляла? Мы пычалі гываріць, а ён круць i пашоў,— во й пыныстыўлялі на пуць. Што б там i було, каб вы ні пыныставілі на вум. Січас пыныставюць на пуць, усёю хеўрыю сыйшліся. Каго ўжо вы толька нi пунупруўлялі на вум. А дзядзькі ўсё-тыкі пунупруўлялі іх на розум. Як пунупруўлялі на пуць, дык пылаўчэлі i ў жызьні, i з работыю. Ты за імі болыны глядзі, ато пыныправюць там на розум. Ета тэя, зысыжанскія родзічы, пыныправілі на пуць. Настаўляць нос. Бессаромна, відавочна падманваць. С усіх бакоў нос яму ныстыўляюць, як глумаку якому. Зак. Наставіць нос. Эх ты, дзеўкі табе етык ныставілі нос, а ты церьпіш. Узмацн. Панастаўляць (панаставіць) нос. Пыныстыўляюць нос тваім разумнікым, аж дзівіцца будзіш. Во й малый: кругом пьшыставілі нос бульшунам. Настаўляць рогі, іран. Здраджваць мужу. Уся чыста вярцёлка, пы мамі ўрадзілыся, будзіць ныстыўляць рогі, а ён хлопыць вушамі будзіць. Зак. Наставіць рогі. A й ніхай сабе, што ныставіла рогі, сам што вытвыряў. Узмацн. Панастаўляць (панаставіць) рогі. Абоім пыныстыўлялі рогі хвалёныя іхныя. Пыныставюць рогі i вам, большы патворы дывайця
Дадатковыя словы
адукўіш, глумакў, ныпрзўлю, прыпадўць, разўмнікым, слўхыць
0 👁